
11.02.2011
Паводле яго словаў, на працягу дзесяці гадоў зьверхніцтва Ўладыкі Любаміра Царква працягвала аднаўляць свае традыцыйныя структуры і разьвівала новыя. Кансалідаваў сваю працу Сінод біскупаў, запрацавалі тэматычныя сэсіі Патрыяршага Сабору УГКЦ. Новае дыханьне ўнесьі ў жыцьцё манаства штогадовыя манаскія саборы і канферэнцыі пад агульнай назвай «Перамяненьне ў Госпадзе». Пасьля ажыўленых саборных дыскусіяў актывізаваліся грэка-каталіцкая супольнасьць сьвецкіх вернікаў. Умацавалася ўсебаковае і шматаблічнае жыцьцё ўсёй Царквы.
& nbsp;
«За часы патрыяршаства Кір Любаміра Царква, якая ў папярэднія камуністычныя дзесяцігоддзі вымушана была быць «Царквой маўкліваю», нарэшце ў поўнай меры аднавіла свой публічны пастырскі голас», - сьцьвярджае Міраслаў Марыновіч і адзначае, што кардыналу Любаміру даводзілася зьдзяйсьняць сваё служэньне ў грамадзтве, у якім пануе вялікая сьветапоглядная мешаніна: дзяржаўныя чыноўнікі блытаюць Царкву пакорлівую з Царквою паслухмянай і «кішэннай», духавенства блытае неўмяшальніцтва ў палітыку з пакорлівасьцю грахоўным уладатрымальнікам, а народ і дзяржава, замест таго, каб быць партнёрамі ў служэньні агульнаму дабру, разыходзяцца па розныя бакі антаганістычных барыкадаў».
Віцэ-рэктар Украінскага каталіцкага ўніверсітэту адзначае, што пачынаючы з 2003 году, за часы кіраваньня Любаміра Гузара, пачаўся працэс перанясеньня рэзідэнцыі мітрапаліта Кіева-Галіцкай мітраполіі Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Царквы ў Кіеў і будаўніцтва патрыяршага сабору, што адкрыла новую старонку ў гісторыі УГКЦ.
Міраслаў Марыновіч не абышоў увагай і намаганьні Першаярарха Любаміра для прызнаньня патрыяршага статусу УГКЦ, які пакуль застаецца не рэалізаваны.
Як адзначае сам Уладыка Любамір (Гузар), Патрыяршы статус Царквы - гэта ня толькі дэкрэт Сіноду Біскупаў, пацьверджаны вызнаньнем Сьвятога Айца, “гэта перадусім перамененае жыцьцё Божага Народу, які ўсьведамляе свае новыя абавязкі і адказнасьці”. Іншымі словамі, гэта азначае, што лёс патрыярхату насамрэч - у руках вернікаў і духавенства. І нават калі на гэтым шляху стаяць аргументы палітычныя ці канфесійныя, адказ на іх павінны быць найперш духоўны.
Міраслаў Марыновіч, каментуючы 10-годдзе зьверхніцтва Любаміра (Гузара), падкрэсьлівае: «Ня толькі грэка- католікі, але і нямала іншых хрысьціянаў Украіны ўдзячныя Патрыярху Любаміру за вернасьць прароцтву сьв. Андрэя і за веру ў тое, што «новае зьзяньне славы Божай ... можа і павінна выпраменьваць ад адзінай Кіеўскай Царквы».
Паводле словаў М. Марыновіча, кардынал Любамір прапанаваў украінскім хрысьціянам кіеўскай традыцыі такі шлях да еднасьці, які не зьнішчае асаблівасьцяў іх спосабу шанаваньня Бога і ператварае гістарычна абумоўленыя адрозьненьні ў скарбніцу супольнага духоўнага досьведу.
Паводле Risu.org.ua