Калі маю дар прароцтва, і ведаю ўсе таямніцы, і маю ўсякія веды і ўсю веру, так што магу і горы перастаўляць, а ня маю любові, - дык я нішто (Пасланьне сьв. ап. Паўла да Карынфянаў 13:2)
23.12.2014 Папа даслаў каляднае вітаньне католікам Блізкага Ўсходу Напярэдадні Хрыстовага Нараджэньня Папа Францішак напісаў адмысловы ліст да католікаў Блізкага Ўсходу, у якім заахвоціў іх мужна вызнаваць сваю веру — паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё. ...
12.12.2014 Архімандрыт Сяргей Гаек пракаментаваў ідэю кананізацыі Францішка Скарыны «Сёньня зарана казаць аб тым, наколькі жыцьцё і справы Скарыны наогул дазваляюць распачаць яго кананічны працэс», — так пракаментаваў Апостальскі Візітатар грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек пытаньне пра кананізацыю беларускага першадрукара Францішка Скарыны. ...
11.12.2014 Юбілей біскупа Чэслава Сіповіча ў Рыме 100-гадовы юбілей першага беларускага грэка-каталіцкага біскупа ў XX стагоддзі Чэслава Сіповіча адсьвяткавалі ў Рыме. Урачыстасьці праходзілі ў царкве пры Папскім калегіюме «Russicum» і ў Генеральным доме Айцоў Марыянаў. ...
10.12.2014 Еднасьць — гэта шлях, якім неабходна ісьці разам Падчас пералёту з Стамбулу ў Рым, пасьля апостальскага візіту ў Турцыю, Папа Францішак па традыцыі паразмаўляў з журналістамі, якія суправаджалі яго на борце самалёта, і падсумаваў некаторыя вынікі свайго візіту. ...
06.12.2014 Сьвята парафіі ў гонар апостала Андрэя ў берасьцейскіх грэка-католікаў 30 лістапада 2014 году, у дзень сьв. апостала Андрэя Першапакліканага, які лічыцца сьвятым заступнікам хрысьціянскага Ўсходу, грэка-каталіцкая парафія сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасьці адзначыла сваё зімовае парафіяльнае сьвята. ...
27.11.2014 Барталамей I перад сустрэчай з Францішкам: поўная еднасьць усё больш рэальная «Даты яшчэ ня ведаем, але я ўпэўнены, што прыйдзе дзень, калі мы супольна ўзьнясем хвалу Богу і будзем спажываць адзін Хлеб і будзем піць з адной чашы. Вера ў аднаўленьне поўнай еднасьці зьяўляецца ўсё больш рэальнай». Пра гэта гаварыў напярэдадні візіту Папы Рымскага ў Турцыю праваслаўны патрыярх Канстанцінопальскі Барталамей I у інтэрв’ю італійскаму штотыднёвіку «Famiglia Cristiana». ...
25.11.2014 Грэка-каталіцкі сьвятар з Украіны: палітычныя працэсы не павінны пераносіцца на рэлігійную глебу У Ватыкане завяршылася пасяджэньне Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, у якім прымаў удзел таксама прадстаўнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы. Сустрэча, якая праходзіла 18-21 лістапада 2014 году, была прысьвечана 50-годдзю саборнага Дэкрэту пра экуменізм, выданьне якога стала пераломным момантам, з якога па сутнасьці пачалася новая старонка ў адносінах паміж хрысьціянскімі Цэрквамі. ...
22.11.2014 Папа Францішак: пошук еднасьці хрысьціянаў застаецца прыярытэтам для Каталіцкай Царквы Хоць шлях экуменічнага дыялогу пазначаны рознымі цяжкасьцямі, сярод якіх - новыя рознагалосьсі ў маральных і антрапалагічных пытаньнях, мы ня маем права паддавацца расчараваньню і мірыцца з падзеламі. На гэта зьвярнуў увагу Папа Францішак у сваім пасланьні, падрыхтаваным з нагоды сустрэчы з удзельнікамі пленарнай сесіі Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, якіх ён прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане 20 лістапада 2014 году. ...
19.11.2014 Архімандрыт Сяргей Гаек: Папа пажадаў грэка-католікам Беларусі асэнсаваць сваю спадчыну Папа Францішак пажадаў беларускім грэка-католікам, каб «з адвагай асэнсавалі спадчыну мінулых дзесяцігоддзяў». Кароткая размова Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея Гаека з Сьвятым Айцом адбылася пасьля агульнай аўдыенцыі 19 лістапада 2014 году. ...
11.11.2014 Апостальскі Візітатар БГКЦ на ўрачыстасьцях у Вільні 9 лістапада 2014 году ў базыльянскім манастыры сьвятога Язафата ў Вільні (Літва), у рамках XI Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Чын Сьвятога Васіля Вялікага: асьветніцкая дзейнасьць» і з нагоды сьвята ў гонар сьвятамучаніка Язафата (Кунцэвіча) адбылася сьвяточная Боская Літургія, якую ўзначаліў Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек). ...
01.11.2014 Прэзентацыя кнігі Аляксандра Надсана — пісьменьніка і сьвятара — адбылася ў Менску 28 кастрычніка 2014 году ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі а. Аляксандра Надсана «Выбранае», укладальнікам і аўтарам каментароў да якой зьяўляецца Ірына Багдановіч. ...
30.10.2014 Ярархі Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы сустрэліся ў Львове 23-26 кастрычніка 2014 году ў Львове праходзіла штогадовая Сустрэча ўсходніх каталіцкіх ярархаў Еўропы, прысьвечаная 25-годдзю выйсьця з падпольля Грэка-Каталіцкай Царквы ва Ўкраіне. У ёй прынялі ўдзел 45 прадстаўнікоў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы з 16 краінаў. ...
24.10.2014 Грэка-Каталіцкая Царква ў Крыму пад пагрозай ліквідацыі УГКЦ упершыню за сваю гісторыю з часоў выхаду з падпольля стаіць перад выклікам ліквідацыі часткі сваёй структуры — Крымскага экзархату — заявіў Зьверхнік УГКЦ Сьвятаслаў Шаўчук. ...
07.10.2014 У Ватыкане пачаў працу Надзвычайны Сінод пра сям’ю 5 кастрычніка ў Ватыкане пачаліся пасяджэньні ІІІ Надзвычайнай асамблеі Сіноду Біскупаў, на якой біскупы з розных краінаў сьвету будуць абмяркоўваць актуальныя праблемы і выклікі для сям’і ў сучасным сьвеце. ...
06.10.2014 Біскуп УГКЦ Багдан Дзюрах: нягледзячы на намаганьні Маскоўскай Патрыярхіі, экуменічны дыялог ідзе наперад Падчас свайго знаходжаньня на Саборы УГКЦ у Польшчы, які распачаўся 2 кастрычніка 2014 году ў Перамышлі, сакратар Сіноду біскупаў УГКЦ Уладыка Багдан (Дзюрах) пракаментаваў нядаўнюю заяву прадстаўнікоў Маскоўскага Патрыярхату пра жаданьне з боку Расейскай Царквы вярнуцца да тэмы «ўніятызму» ў рамках каталіцка-праваслаўнага багаслоўскага дыялогу. Гэтую прапанову расейская дэлегацыя высунула падчас апошняй сустрэчы Зьмешанай камісіі ў Амане (Ярданія). ...