22.11.2012 У Харватыі адбываецца сустрэча ўсходніх каталіцкіх ярархаў У сталіцы Харватыі Заграбе 22 лістапада 2012 году распачалася Сустрэча ярархаў Каталіцкіх Цэркваў усходніх абрадаў. Мерапрыемства прымеркавана да ўрачыстасьцяў з нагоды 400-годдзя уніі Грэка-Каталіцкай Царквы ў Харватыі з Рымам. ...

21.11.2012 Крызіс веры ў сьвеце вымагае супольнага сьведчаньня хрысьціянаў “На экуменічным шляху нельга спыняцца на палове дарогі, прымаючы існуючыя супярэчлівыя асаблівасьці як нешта нармальнае ці лепшае з таго, што можна дасягнуць”, — з такімі словамі зьвярнуўся Бенядыкт XVI да ўдзельнікаў пленарнага пасяджэньня Папскай Рады па спрыяньні хрысьціянскай еднасьці — паведамляе Ватыканскае радыё. ...

06.09.2012 Духоўны запавет кардынала Марціні
Думкі архібіскупа Мілану на спачынку кардынала Карла Марыя Марціні, якія 85-гадовы ярарх выказаў незадоўга да сваёй сьмерці ў інтэрв’ю для яго сабрата аўстрыйскага езуіта а. Георга Споршыла (Georg Sporschill) і Фэдэрыка Радзічэ Фасаці Канфалан’еры (Federica Radice Fossati Confalonieri) сталі яго своеасаблівым духоўным запаветам, у якім ён заклікае ўсіх да навяртаньня, а ярархаў Каталіцкай Царквы да рэформаў, якія яны мусяць распачаць з саміх сябе. ...

05.09.2012 Патрэбна павага да дабравольнага выбару
Прэс-служба Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі 5 верасьня 2012 году распаўсюдзіла камунікат з нагоды нядаўніх пастановаў Сіноду Беларускай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату ў дачыненьні беларускага грэка-каталіцкага сьвятара з Бельгіі а. Яна Майсейчыка, які раней быў праваслаўным сьвятаром у Беларусі. ...

02.09.2012 У Ліван ўцякла група грэка-каталікоў з сірыйскага горада Алепа
З узмацненьнем узброеных сутыкненьняў паміж урадавымі сіламі і паўстанцамі ў хрысьціянскіх раёнах Сірыі ўсё больш хрысьціянаў, што складаюць каля 10% насельніцтва, пакідае гэтую краіну. Напрыканцы жніўня 2012 году з Сірыі ў Ліван уцяклі некалькі сьвятароў Мельхіцкай Грэка-Каталіцкай Царквы, сярод якіх і архібіскуп горада Алепа Жан-Клімент Жанбар (Jean-Clement Jeanbart), паведамляе каталіцкае агенцтва Fides. ...

17.08.2012 Творчая спадчына кс. Яна Твардоўскага цяпер – па-беларуску
З творчай спадчынай знакамітага польскага паэта, адметнага прадстаўніка сучаснай рэлігійнай лірыкі, сьвятара Яна Твардоўскага можна пазнаёміцца цяпер і па-беларуску. Выдавецтва “Pro Christо” падрыхтавала і выдала зборнік яго выбраных вершаў “Разам з Табою”. ...

03.08.2012 Сьвятар БГКЦ Васіль Ягораў пра акцыю ў абарону жыцьця “Ад акіяну да акіяну” У другой палове ліпеня 2012 году, у рамках міжнароднай экуменічнай акцыі ў абарону жыцьця “Ад акіяну да акіяну”, у 17 гарадах Беларусі была ўшанавана копія іконы Маці Божай Чанстахоўскай. Далей акцыя ў абарону жыцьця працягнецца ў Латвіі, Літве, Польшчы і іншых краінах Еўропы — да Фацімы ў Партугаліі, куды абраз будзе дастаўлены ў сьнежні 2012 году. Гэтая акцыя, якую разам зладзілі католікі і праваслаўныя, пройдзе ў 23 краінах сьвету. ...

02.08.2012 Першаярарх УГКЦ: “Мы балюча перажываем падзел адзінай Кіеўскай Царквы”
“Я адкрыты да дыялогу, і нават больш таго — лічу, што павінен адбыцца працэс прымірэньня з РПЦ. Мы маем гістарычныя раны, якія могуць быць вылекаваныя толькі дзякуючы працэсу, у якім будуць браць удзел усе царкоўныя інстытуцыі. Я хацеў бы распачаць гэты шлях і спадзяюся, што з боку РПЦ будзе такая ж адкрытасьць”, - сказаў Першаярарх Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Сьвятаслаў Шаўчук у інтэрв’ю для
італійскага выданьня “Il Regno”. ...

31.07.2012 Айцец Віктар Данілаў: “Я заўсёды быў антыкамуністам” Грэка-каталіцкі сьвятар а. Віктар Данілаў, які 20 ліпеня адзначыў сваё 85-годдзе – чалавек незвычайнага лёсу. У пошуках праўды і сэнсу жыцьця ён прайшоў складаны шлях ад атэіста да сьвятара. Будучы асуджаны за антысавецкую агітацыю, у савецкім лагеры ён знайшоў свой шлях да Бога і адчуў там сваё пакліканьне. Ён прыняў сьвятарскія сьвячаньні ў падпольнай Грэка-Каталіцкай Царкве і адважна нёс Добрую Вестку людзям у часы савецкага дзяржаўнага атэізму. Яго служэньне як сьвятара і дэкана БГКЦ Папа Ян Павел II адзначыў царкоўнай узнагародай – залатым крыжам “Pro Ecclesia et Pontifice”. ...

27.07.2012 Рэктар Украінскага каталіцкага ўніверсітэту а. Барыс Гудзяк намінаваны на біскупа
Ватыканская інфармацыйная служба VIS паведаміла, што Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI 21 ліпеня 2012 году прыняў адстаўку грэка-каталіцкага біскупа Міхаіла Грынчышына, ЧНА, Апостальскага экзарха для ўкраінскіх грэка-католікаў у Францыі ў сувязі з дасягненьнем гранiчнага ўзросту (у лютым гэтага году Ўладыку споўнілася 83 гады). Адначасова, як адзначае Дэпартамент інфармацыі УГКЦ, Сьвяты Айцец блаславіў рашэньне Сіноду Біскупаў УГКЦ і прызначыў яго наступнікам айца-мітрата Барыса Гудзяка, рэктара Ўкраінскага каталіцкага ўніверсітэту. Новаму біскупу быў нададзены тытулярны пасад Каркабіі. ...

23.07.2012 Створана япархія для маранітаў у Парыжы
Як паведамляе Ватыканская інфармацыйная служба VIS, 21 ліпеня 2012 году Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI заснаваў новую япархію для вернікаў Мараніцкай Каталіцкай Царквы, якія жывуць у Заходняй Еўропе. Новая япархія для маранітаў з цэнтрам у Парыжы ў Францыі атрымала назву Маці Божай Ліванскай у Парыжы (Notre-Dame du Liban de Paris). ...

09.07.2012 Грэка-Каталіцкая Царква запрашае ў пілігрымку
11 ліпеня 2012 году, у дзень успаміну Полацкай трагедыі 1705 году, калі ад рук расейскага цара Пятра I і яго сьвіты ў грэка-каталіцкай катэдры сьв. Сафіі ў Полацку загінулі пяцёра манахаў-базыльянаў, вырушыць у шлях чарговая, васямнаццатая па ліку, штогадовая пілігрымка беларускіх грэка-католікаў з Віцебску ў Полацак. Асноўная тэма разважаньняў для ўдзельнікаў сёлетняй пілігрымкі — евангелізацыя, месца і пакліканьне
ў ёй сям’і. ...
