16.08.2013 Пачаткі хрысьціянства ў Беларусі Сёлета адзначаюцца 1025-ыя ўгодкі Хрышчэньня Русі, а значыць, прыходу хрысьціянства і на беларускія землі. Але сёньня мала хто ведае, што зьвязваць Хрышчэньне Русі з днём памяці князя Ўладзіміра — досыць нядаўняя традыцыя, якой ня ведалі ў Кіеўскай мітраполіі, і наогул шмат чаго ў нашай царкоўнай гісторыі было падпраўлена і перапісана ў пазьнейшыя часы. ...
30.07.2013 УГКЦ захавала старажытную Кіеўскую традыцыю сьвяткаваньня Хрышчэньня Русі Сьвята Хрышчэньня Русі-Ўкраіны аб’ядноўвае ўсіх хрысьціянаў, незалежна ад таго, да якой канфесіі яны належаць, — заявіў Зьверхнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Яго Блаславенства Сьвятаслаў (Шаўчук) у інтэрв’ю Кіеўскай дзяржаўнай рэгіянальнай тэлерадыёкампаніі. Разам з тым ён адзначыў, што тое, як хрысьціяне адзначаюць гэтае сьвята, адлюстроўвае іх ідэнтычнасьць, гэта значыць паказвае, да якой традыцыі яны належаць. ...
20.07.2013 “Веру, Госпадзе, і вызнаю”: пілігрымка грэка-католікаў у Год веры 10-14 ліпеня 2013 году адбылася XIX штогадовая грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск — Полацак у гонар Полацкіх мучанікаў, у якой сёлета прынялі ўдзел больш за 125 вернікаў з розных куткоў Беларусі. ...
16.07.2013 Сьвята Маці Божай Нястомнай Дапамогі 30 чэрвеня 2013 году сваё парафіяльнае сьвята адсьвяткавала грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску, якой апякуюцца сёньня беларускія айцы-рэдэмптарысты візантыйскага абраду. ...
12.07.2013 Быць адзінымі ў разнастайнасьці Умацаваньне ў веры, любові і еднасьці — гэта фундаментальныя рысы, якія характарызуюць служэньне Наступніка апостала Пятра, — адзначыў Папа Францішак падчас сьв. Імшы ва ўрачыстасьць сьвятых апосталаў Пятра і Паўла. ...
11.07.2013 Урачыстасьці ў грэка-католікаў Берасьця 28-30 чэрвеня 2013 году ў Берасьці адбыліся ўрачыстасьці ў гонар нябесных апекуноў грэка-каталіцкай парафіі — братоў-апосталаў Пятра і Андрэя, а таксама сьвяткаваньне 25-годдзе сьвятарства душпастыра парафіі а. Ігара Кандрацьева. ...
08.07.2013 Сьвята апосталаў Пятра і Паўла зноў прайшло пад знакам экуменізму У Рыме і сёлета была захавана традыцыя экуменічнага сьвяткаваньня ўрачыстасьці Вярхоўных апосталаў Пятра і Паўла: на сьвята прыбыла праваслаўная дэлегацыя ад Канстанцінопальскага Патрыярхату на чале з мітрапалітам Пергамскім Янам Зізіуласам, сустаршынём Зьмяшанай міжнароднай камісіі па багаслоўскім дыялогу паміж Каталіцкай і Праваслаўнай Цэрквамі. ...
30.06.2013 Невялічкая сучасная ўтопія Водгук грэка-каталіцкага сьвятара з Горадні а. Андрэя Крата на атэістычныя эсэ С. Карпава ў газеце “Наша Ніва” пра веру ў Бога, “паразіта веры”, “клерыкалусаў”. ...
13.06.2013 Кардынал Курт Кох сустрэўся з Кіраўніком справамі УПЦ Кіева-Пячорскую Лаўру і Кіеўскую духоўную акадэмію УПЦ (МП) 6 чэрвеня 2013 году наведаў Старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў кардынал Курт Кох. ...
12.06.2013 Візіт ва Ўкраіну старшыні Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў Ва Ўкраіне з 5 чэрвеня 2013 году знаходзіцца з візітам кардынал Курт Кох, Старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў і сустаршыня зьмяшанай Міжнароднай камісіі па багаслоўскім дыялогу паміж Каталіцкай і Праваслаўнай Цэрквамі — паведамляе Дэпартамент інфармацыі УГКЦ. ...
09.06.2013 Кіраўніцтва УПЦ (МП) задаволена адносінамі з УГКЦ на Львоўшчыне Кіраўнік справамі Ўкраінскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату мітрапаліт Барыспальскі Антон (Паканіч) запэўніў, што на Львоўшчыне няма ніякіх непаразуменьняў паміж праваслаўнымі і грэка-католікамі і адносіны паміж абедзьвюма Цэрквамі ў рэгіёне стабільныя — паведамляе рэлігійна-інфармацыйная служба РІСУ. ...
08.06.2013 Грэка-католікі ўшанавалі памяць блаславёнай Марыяны Бярнацкай Пілігрымку з Горадні ў Навумавічы ў памяць блаславёнай Марыяны Бярнацкай у 125-ыя ўгодкі яе нараджэньня і 70-ыя ўгодкі мучаніцкай сьмерці зьдзейсьнілі вернікі гарадзенскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай разам з удзельнікамі Хрысьціянскага валанцёрскага руху сьв. Мікалая ў Нядзелю Ўсіх сьвятых Беларускага народу. ...
07.06.2013 Папа Францішак: Немагчыма прапаведаваць Евангельле з сумнымі тварамі Дух Сьвяты зьяўляецца крыніцай хрысьціянскай радасьці, і для таго, каб абвяшчаць Евангельле, неабходна мець у сэрцы радасьць, якую дорыць Дух Божы, падкрэсьліў Папа Францішак падчас сьв. Імшы 31 траўня 2013 году ў капліцы Дому сьв. Марты. ...
05.06.2013 Сустрэча для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі ў Івацэвічах З нагоды міжнароднага Дня дзіцяці 1 чэрвеня 2013 году ў грэка-каталіцкай парафіі ў Івацэвічах Хрысьціянскім валанцёрскім рухам сьв. Мікалая была арганізавана сустрэча для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі — паведамляе сайт Valancer.by. ...
04.06.2013 У Лондане пашкоджана беларуская царква У ноч з 2 на 3 чэрвеня 2013 году капліца ў Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане атрымала значныя пашкоджаньні, паведамляе сайт “Товарищ.online”. ...