21.10.2016 Беларускія ярархі падарылі Папу Рымскаму беларускі пераклад яго кнігі 19 кастрычніка 2016 году падчас агульнай аўдыенцыі ў Рымскага Архірэя ў Ватыкане рыма-каталіцкі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек падарылі Сьвятому Айцу Францішку беларускае выданьне ягонай кнігі «Імя Бога — Міласэрнасьць». ...
20.10.2016 Кардынал Сандры перадаў блаславеньне Папы ірацкім і сірыйскім уцекачам Прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў кардынал Леанарда Сандры пабываў з візітам у Ярданіі на адкрыцьці санктуарыюма-мемарыяла Майсея на гары Нэво, а таксама сустрэўся з ірацкімі і сірыйскімі ўцекачамі-хрысьціянамі і перадаў ім словы блізкасьці і падтрымкі Папы Францішка. ...
16.09.2016 У Менску адслужылі паніхіду па Юрыю Хадыку 11 верасьня 2016 году ў Дэнвэры (ЗША) адышоў у вечнасьць сьвятой памяці Юры Хадыка — руплівы грэка-католік, які спрычыніўся да адраджэньня БГКЦ, дасьледчык уніяцкага іканапісу і гісторыі беларускага мастацтва. Яму было 78 год. ...
15.09.2016 Катэхетычны каледж у Баранавічах запрашае на навучаньне Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў г. Баранавічы (Пінская дыяцэзія) працягвае прыём абітурыентаў да 1 кастрычніка 2016 году на 2016/2017 навучальны год. ...
14.09.2016 Сымбалічныя падарункі новаму сьвятару БГКЦ На прыміцыйных урачыстасьцях у Берасьці новаму беларускаму грэка-каталіцкаму сьвятару Віталю Быстрову падаравалі літургічныя шаты ў нацыянальным стылі, старажытную чашу і крыж. ...
19.08.2016 У Менску асьвяцілі новыя абразы для грэка-каталіцкай капліцы 14 жніўня 2016 году ў грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску адбылося асьвячэньне іконаў Ісуса Хрыста і Багародзіцы. Абрад асьвячэньня новых іконаў зьдзейсьніў Апостальскі Візітатаар БГКЦ Архімандрыт Сяргей (Гаек). ...
12.08.2016 На 90-ыя ўгодкі айца Надсана ў Менску прэзентавалі яго беларускі Псалтыр 8 жніўня 2016 году, у дзень народзінаў а. Аляксандра Надсана, у грэка-каталіцкім Душпастырскім цэнтры Праведнага Язэпа ў Менску адбылася прэзентацыя кнігі Псалтыр, якую ён пераклаў з старажытнагрэцкай на беларускую мову. ...
08.08.2016 У горадзе Скарыны прэзентавалі Псалтыр у перакладзе айца Аляксандра Надсана 6 жніўня 2016 году, на сьвята Перамяненьня Гасподнага, у родным горадзе Францішка Скарыны — Полацку, у грэка-каталіцкай царкве сьвятой Параскевы Полацкай адбылася прэзентацыя богаслужбовага выданьня Псалтыра ў перакладзе а. Аляксандра Надсана. ...
09.07.2016 Беларускія грэка-католікі запрашаюць у пілігрымку З 12 па 16 ліпеня 2016 году адбудзецца XXII грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск — Полацак у памяць Полацкіх мучанікаў-базыльянаў. Сёлета пілігрымы на сваім шляху будуць маліцца і разважаць пра Еднасьць Царквы. ...
06.07.2016 У Будславе папскі пасланьнік перадаў грэка-католікам Беларусі рэліквію сьв. Язафата Падчас урачыстай сьв. Імшы ў Будславе, у ноч з 1 на 2 ліпеня 2016 году, кардынал Крыстаф Шэнбарн, Архібіскуп Венскі і Ардынарый для католікаў візантыйскага абраду ў Аўстрыі, у прысутнасьці 30 тысячаў пілігрымаў з усёй Беларусі ўрачыста перадаў беларускім грэка-католікам біскупскі набедранік сьвятамучаніка Язафата Кунцэвіча. ...
04.07.2016 Сьвята Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску Сваё храмавае сьвята адзначыла 26 чэрвеня 2016 году грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску, паведамляе сайт Рэдэмптарыстаў візантыйскага абраду ў Беларусі. Напярэдадні яго ўвечары была адслужаная Вялікая Вячэрня з Ліцьцёй. ...
01.07.2016 Папскі легат перадасьць беларускім грэка-католікам рэліквію сьвятога Яафата Кунцэвіча Сьпецыяльны пасланьнік Папы Францішка архібіскуп Вены кардынал Крыстаф Шэнбарн падчас урачыстасьцяў у Будславе перадасьць беларускім грэка-католікам рэліквію архібіскупа Язафата Кунцэвіча, паведамляе БЕЛТА з спасылкай на інфармацыю ад прадстаўнікоў Каталіцкай Царквы ў Беларусі. ...
30.06.2016 Царква — гэта найперш супольнасьць вернікаў Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) 25 чэрвеня 2016 году асьвяціў новы фасад царквы і душпастырскага цэнтру парафіі братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасьці. ...
24.06.2016 Папа адправіўся з візітам у першую хрысьціянскую краіну 24 чэрвеня 2016 году самалёт італійскай авіякампаніі "Alitalia" з Папам Францішкам на борце зрабіў пасадку ў міжнародным аэрапорце «Звартноц» у сталіцы Арменіі Ерэване, паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё. ...