27.02.2020 Прызначаны новы сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў Ватыканскі прэс-цэнтар паведаміў, што Папа Рымскі Францішак 25 лютага 2020 году прызначыў новага сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў. Ім стаў біскуп Джорджа Дэмэтрыа Галара, ...
26.02.2020 Грэка-католікі адзначылі 30-годдзе першай публічнай літургіі ў Менску Вечар успамінаў пра першую публічную грэка-каталіцкую Літургію ў Менску, якую адслужыў айцец Аляксандар Надсан, адбыўся 21 лютага 2020 году, на заканчэньне Сырапуснага тыдня перад пачаткам Вялікага посту, у грэка-каталіцкім Цэнтры Праведнага Язэпа ў Менску — паведамляе сайт Svjazep.org. З гэтай нагоды быў адслужаны падзячны Акафіст Імю Ісусаваму з удзелам Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыта Сяргея (Гаека) і менскіх душпастыраў а. Андрэя Абламейкі і а. Аляксандра Шыбекі. ...
06.02.2020 Папа прызначыў намесьніка сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў 3 лютага 2020 ды Ватыканскі прэс-цэнтар паведаміў пра тое, што Папа Рымскі Францішак прызначыў 42-гадовага італьянскага сьвятара Флавіа Пачэ, які да гэтага служыў у Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў, намесьнікам сакратара гэтага ведамства Апостальскага Пасаду. ...
23.01.2020 Успамін уніяцкіх мучанікаў з Пратуліна 23 студзеня Грэка-Каталіцкая Царква мае літургічны ўспамін Пратулінскіх мучанікаў. Падзеі ў Пратуліне сталі сымбалем цярпеньняў і перасьледу за веру ўсіх уніятаў на Падляшшы і ва ўсёй Холмскай уніяцкай япархіі на тэрыторыі Царства Польскага (куды тады ўваходзілі таксама мясьціны на поўнач ад Горадні ў раёне Сапоцкіна), дзе Унія была гвалтоўна ліквідаваная расейскімі царскімі ўладамі ў 1874-75 гг. ...
23.01.2020 У Горадні ў катэдры адбылося набажэнствa за еднасьць хрысьціянаў З нагоды Тыдня малітваў за еднасьць хрысьціянаў 19 студзеня 2020 году ў Горадні ў катэдральным рыма-каталіцкім касьцёле сьв. Францішка Ксаверыя адбылося экуменічнае набажэнства — паведамляе каталіцкі партал Гарадзенскай дыяцэзіі Grodnensis.by. ...
21.01.2020 Кадравыя зьмены ў Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў 20 студзеня 2020 году ў Ватыкане было паведамлена, што Папа Рымскі Францішак прызначыў Уладыку Цырыла Васіля, SJ, тытулярнага архібіскупа Птолемаіды ў Лібіі, які дагэтуль быў сакратаром Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў, Апостальскім адміністратарам sede plena Кошыцкай япархіі Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы. ...