Царква
Дабрашчасныя міратворцы, бо яны сынамі Божымі назавуцца
(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 5:9)
"Царква", № 2 (29), 2001
Навіны за 2011 год
05.10.2011
Папа ў нямецкім парламенце: “Калі прыбраць закон – тады чым будзе адрозьнівацца дзяржава ад вялікай банды?”
Падчас свайго Апостальскага падарожжа ў Нямеччыну 22-25 верасьня 2011 году Бенядыкт XVI выступіў у Берліне ў Рэйхстагу перад федэральным парламентам (Бундэстагам). Гэты выступ Сьвятога Айца перад нямецкімі палітыкамі адбыўся ў першы дзень яго візіту, 22 верасьня 2011 году, і быў чаканы многімі. Як адзначае нямецкая прэса, прамова Папы ў Бундэстагу не расчаравала і пакінула моцнае ўражаньне. Нямецкая прэса, якая даволі крытычна і скептычна выказвалася ў адрас Папы, цалкам зьмяніла тое сваіх каментароў і аналітычных матэрыялаў. “ Die Welt”, у прыватнасьці, напісала, што Бенядыкт XVI змог уразіць і зьдзівіць як сваіх праціўнікаў, так і прыхільнікаў. ...
30.09.2011
У Львове навукоўцы гаварылі пра гісторыю станаўленьня грэка-каталіцкіх структур у сьвеце
“Грэка-католікі ва Ўкраіне і ў сьвеце: служэньне еднасьці ў разнастайнасьці культур” – пад такой назвай 22 верасьня 2011 году ў Інстытуце гісторыі Царквы Ўкраінскага каталіцкага ўніверсітэту ў Львове адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя ў памяць двух грэка-каталіцкіх уладыкаў – блаславёнага біскупа Прэшаўскага Паўла Гойдыча, ЧСВВ, і мітрапаліта Філадэльфійскага Канстанціна Багачэўскага. ...
30.09.2011
Папа: Бог выяўляе Сваю магутнасьць зусім ня так, як гэта звыклі рабіць мы
Наведваньне Фрайбурга стала заключным этапам афіцыйнага візіту Папы Бенядыкта XVI у Нямеччыну, які завяршыўся ў нядзелю 25 верасьня 2011 году. ...
29.09.2011
Малітва з нагоды 80-годдзя Ніла Гілевіча
З нагоды 80-гадовага юбілею народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча ў нядзелю, 2 кастрычніка ў Чырвоным касьцёле сьв. Сымона і Алены будзе адслужана сьв. Імша за яго здароўе – аб гэтым паведаміла Прэсавая служба Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. ...
29.09.2011
Кардынал Кох пра дыялог з праваслаўнымі
“Менавіта “дыялог любові” зьяўляецца рухавіком экуменічных адносінаў паміж католікамі і праваслаўнымі ў Германіі”, – сказаў у інтэрв’ю “L’Osservatore Romano” кардынал Курт Кох, старшыня Папскай Рады спрыяньня хрысьціянскай еднасьці. ...
27.09.2011
Ярарах УГКЦ: “Мы просім сёньня прабачэньня ў Бога і братоў за нашыя памылкі і правіны”
У Кіеве 19-24 верасьня 2011 году прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысьвечаныя 1000-гадоваму юбілею Сафіі Кіеўскай – катэдральнага сабору Кіеўскіх мітрапалітаў. Паводле рашэньня Сінодаў УГКЦ, УПЦ КП і УПЦ МП гэты юбілей адзначаўся ня толькі на дзяржаўным, але і на царкоўным узроўні. ...
24.09.2011
У Празе аднаўляюцца беларускія набажэнствы
У нядзелю, 25 верасьня, у Празе ў царкве сьвятых Кузьмы і Дзям’яна аднаўляюцца беларускія набажэнствы. Кожную апошнюю нядзелю месяца іх будзе служыць беларускі грэка-каталіцкі сьвятар айцец Андрэй Абламейка. ...
23.09.2011
Вечарына “Чэстэртан – хрысьціянскі пісьменьнік і мысьляр”
Чарговая сустрэча Хрысьціянскага літаратурнага клубу, які дзейнічае пры Чырвоным касьцёле сьв. Сымона і Алены ў Менску, 24 верасьня 2011 году будзе прысьвечана асобе і творчасьці ангельскага пісьменьніка, журналіста і літаратуразнаўцы Гілберта Кійта Чэстэртана. ...
22.09.2011
Алтар нябачны нашай Бацькаўшчыны
Некалькі дзясяткаў чалавек – вернікі, студэнты, выкладчыкі – сабраліся на першую ў Беларусі прэзентацыю кнігі выбраных твораў Вінцука Адважнага (а. Язэпа Германовіча), зладжаную гарадзенскай грэка-каталіцкай парафіяй. ...
19.09.2011
Міжрэлігійная сустрэча за мір у Мюнхене
11-13 верасьня 2011 году ў архідыяцэзіі Мюнхен-Фрайзінг у Нямеччыне адбылася Міжрэлігійная малітоўная сустрэча за мір “у духу Асізі”. Арганізатарам гэтага мерапрыемства зьяўляецца Супольнасьць сьв. Эгідзія. ...
19.09.2011
Канцэрт-малітва за Беларусь у цэнтры Менску
У суботні вечар, 17 верасьня 2011 году, на плошчы Незалежнасьці каля Чырвонага касьцёлу адбыўся евангелізацыйны канцэрт-малітва за Беларусь. Арганізатарам яго была супольнасьць “Каштоўная пярліна” з руху "Сьвятло-Жыцьцё", якая запрасіла для сумеснай малітвы за Бацькаўшчыну ў цэнтры сталіцы грэка-католікаў з Берасьця з супольнасьці "Маран ата" і вернікаў іншых хрысьціянскіх канфесіяў. ...
17.09.2011
Папа новым біскупам: “Прымайце дары, якія Сьвяты Дух абуджае для ўмацаваньня Царквы”
У Рыме з 7 па 16 верасьня 2011 году праходзіла сустрэча-семінар на тэму Сьвятога Духа ў жыцьці біскупаў і Царквы, арганізаваная Канрэгацыяй па справах біскупаў і Кангрэгацыяй Усходніх Цэркваў для нядаўна высьвячаных біскупаў. На сустрэчу ў Рыме сабраліся амаль 120 біскупаў розных абрадаў з 35 краінаў сьвету, што былі высьвячаныя на працягу апошніх дванаццаці месяцаў. 15 верасьня нядаўна хіратанізаваных біскупаў прыняў у Кастэль Гандольфа Рымскі Архірэй Бенядыкт XVI. ...
14.09.2011
Большасьць людзей на Зямлі – вернікі
70% людзей у сьвеце вызнаюць нейкую рэлігію. Большасьць жыхароў нашай планеты лічыць рэлігію важным чыньнікам свайго жыцьця. Пры гэтым для мусульманаў іх вера, як правіла, мае большае значэньне, чым для хрысьціянаў. Такія дадзеныя дасьледаваньня апублікавала брытанская асацыяцыя Ipsos MORI. ...
14.09.2011
Фестываль хрысьціянскіх фільмаў “Magnifiсat” абвясьціў пераможцаў
З 6 па 10 верасьня 2011 году ў гарадах і мястэчках Глыбоцкга раёну праходзіў VII Міжнародны каталіцкі фестываль хрысьціянскіх фільмаў і тэлепраграмаў “Magnifiсat”. Гран-пры фестывалю сёлета атрымаў польска-амерыкaнскі дакументальны фільм “Лабірынт”. ...
12.09.2011
У Горадні – прэзентацыя твораў Вінцука Адважнага і Казіміра Сваяка
У Горадні 18 верасьня 2011 году адбудзецца прэзентацыя адразу двух новых кніг, прысьвечаных літаратурнай творчасьці беларускіх каталіцкіх сьвятароў. Удзельнікі сустрэчы пазнаёмяцца з новымі выданьнямі, якія выйшлі нядаўна ў папулярнай серыі “Беларускі кнігазбор”: зборам твораў Казіміра Сваяка (54-ы том серыі) і “Выбранымі творамі” Вінцука Адважнага (58-ы том серыі). ...
09.09.2011
Царква павінна знайсьці новыя душпастырскія шляхі
XV Міжнародны кангрэс каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Renovabis” прайшоў 1-3 верасьня 2011 году ў баварскім горадзе Фрайзінг (Нямеччына). Гэтым разам на форуме абмяркоўваліся праблемы сельскіх рэгіёнаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы ў перыяд крызісу, а таксама ўплыў эканамічных і палітычных зьменаў на жыцьцё і веру людзей. ...
Старонкі: 1 ... 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 ... 12
Апошнія навіны
01.07.2020 Навіны хрысьціянскага сьвету
У Горадні пахавалі найстарэйшага каталіцкага сьвятара Беларусі, які дапамагаў грэка-католікам
19.06.2020 Навіны хрысьціянскага сьвету
Гарадзенскія грэка-католікі ўшанавалі памяць блаславёнай Мар’яны Бярнацкай
18.06.2020 Царква і грамадзтва
Папа: не асуджаць сьвет, а маліцца за яго
14.06.2020 Гісторыя Царквы
Неаунія ў Дзікушскай царкве Лідзкага павету, 1925 г.
10.06.2020 Навіны хрысьціянскага сьвету
Кардынал Кох: патрэбна выразнае разуменьне мэтаў экуменізму
05.06.2020 Навіны хрысьціянскага сьвету
Папскай Радзе па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў – 60 гадоў
04.06.2020 Сьвятло Ўсходу
Еднасьць будуецца на шляху
02.06.2020 Сьвятло Ўсходу
Разьвітальнае слова архім. Сяргея Гаека на пахаваньні вядомага тэолага і экуменіста ў Кодані
28.05.2020 Навіны хрысьціянскага сьвету
Адышоў да Бога вядомы тэолаг і экуменіст а. Вацлаў Грыневіч
23.05.2020 Відэа
Паходжаньне герба Жыровічаў можа тлумачыцца пашырэньнем шанаваньня сьв. Язафата Кунцэвіча
Літургічны каляндар

нядзеля
5
ЛІПЕНЯ
Нядзеля 5-я
Пошук у літургічным календары
Перакідны царкоўны каляндар БГКЦ на 2020 год можна набыць ва ўсіх парафіях БГКЦ, а таксама праз Рэдакцыю газеты «Царква»
Памятка для вернiкаў
Біблія па-беларуску
Катэдральны пляц
27.10.2016
Дзе можна адвучыцца на сьвятара БГКЦ і набыць Біблію па-беларуску?
Міхаіл Батура, Бягомаль
15.09.2015
Хто мой сын па вераспавяданьні?
Андрэй, г. Магілёў
08.07.2015
Пра царкоўныя запіскі і інтэнцыі падчас Літургіі
Алег, г. Менск
Наш канал
Радыё Марыя

Найбольш чытанае
28.05.2020
Адышоў да Бога вядомы тэолаг і экуменіст а. Вацлаў Грыневіч
21.04.2020
«Шукаць і знаходзіць Бога ва ўсім» у часы пандэміі
13.05.2020
Ярархі Беларусі заклікаюць вернікаў далучыцца 14 траўня да дня малітвы і посту для спыненьня пандэміі
13.04.2020
Разьвітаньне з пінскім журналістам Васілём Мацкевічам
02.06.2020
Разьвітальнае слова архім. Сяргея Гаека на пахаваньні вядомага тэолага і экуменіста ў Кодані
Апытаньне
Царкоўная Унія 1596 году ў Берасьці: памылка, шанец, непазьбежнасьць?..
Шкодная інтрыга палякаў і езуітаў супраць рускага праваслаўнага насельніцтва
Памылка, якая прывяла да паланізацыі
Шанец, каб аднавіць Царкву часоў першых хрысьціянаў
Выкананьне Хрыстовага запавету
Непазьбежнасьць гісторыі: мы жывём паміж Захадам і Ўсходам
Нешта для мяне зусім незразумелае
Ня ведаю
Прагляд адказаў
Статыстыка сайту
Хто Вы па веравызнаньні?
Праваслаўны
Рыма-католік
Грэка-католік
Евангельскі хрысьціянін
Проста хрысьціянін
Атэіст
Язычнік
Яшчэ ня ведаю
Іншае
Прагляд адказаў