Царква
Ня йдзі за большасьцю на благое і не вырашай цяжбіны, адступаючы з большасьцю ад праўды
(Выхад 23:2)
Навіны за 2012 год
16.05.2012
Ватыканскі ярарх назваў адраджэньне БГКЦ сапраўдным цудам
На прэсавай канферэнцыі, якую Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў архібіскуп Цырыл Васіль правёў 9 траўня 2012 году ў канферэнц-залі Чырвонага касьцёлу, ацэньваючы стан Грэка-Каталіцкай Царквы Беларусі з пункту гледжаньня разбудовы структураў, ён назваў яе пакуль што “беднай і слабой”, але сам факт яе адраджэньня ў Беларусі ён акрэсьліў, як “сапраўдны цуд”. Знаёмства з жыцьцём беларускіх грэка-католікаў, сустрэчы з вернікамі і размовы з каталіцкімі сьвятарамі і ярархамі ў Беларусі далі падставу ватыканскаму ярарху сьцьвярджаць, што сёньня гэта ёсьць жывая Царква. ...
15.05.2012
Архібіскуп Кірыла (Васіль): на беларускай зямлі сустракаецца Ўсход і Захад
“Значэньне традыцыі хрысьціянскага Ўсходу для Паўсюднай Царквы” — над такой тэмай прапанаваў паразважаць прысутным у канферэнц-зале менскага Чырвонага касьцёлу архібіскуп Цырыл Васіль, Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў. Ватыканскі ярарх знаходзіўся ў нашай краіне з 7 па 10 траўня 2012 году па запрашэньні Міністэрства замежных справаў. ...
14.05.2012
Захоўваць ідэал Еднасьці, абвяшчаць моц маленькіх, прыніжаных і непрызнаных
“У сьвеце вялікіх і моцных мы пакліканы разам з Марыяй, Маці Божай, абвяшчаць моц маленькіх, прыніжаных, непрызнаных”, – сказаў 8 тарўня 2012 году Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў архібіскуп Кірыла Васіль падчас архірэйскай Боскай Літургіі, якую ён адслужыў па-беларуску ў дзень парафіяльнага сьвята івацэвіцкай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай. Уладыка прамовіў таксама і казаньне па-беларуску. ...
14.05.2012
Прадстаўнік Сьвятога Айца ўзначаліў паніхіду ў Хатыні
У Дзень Перамогі, 9 траўня 2012 году, у мемарыяльным комплексе “Хатынь” пасьля ўрачыстага мітынгу, арганізаванга ўладамі, адбылася паніхіда па ахвярах вайны з удзелам архібіскупа Кірылы Васіля, Сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў, сьвятароў і вернікаў візантыйскага і лацінскага абрадаў, а таксама прадстаўнікоў менскай абласной і мясцовай улады. ...
12.05.2012
Ватыканскі ярарх наведаў Альбярцін і ўшанаваў Жыровіцкую ікону Багародзіцы
Падчас свайго візіту ў Беларусь Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў архібіскуп Цырыл Васіль, які належыць да Таварыства Ісуса, 8 траўня 2012 году наведаў Альбярцін, дзе ў міжваенны час месьцілася Ўсходняя місія айцоў-езуітаў і дзе нёс служэньне беларускі грэка-каталіцкі экзарх-мучанік а. Антон Неманцэвіч, SJ. Таксама ён памаліўся перад Жыровіцкай іконай Багародзіцы ў касьцёле ў Слоніме і на парафіяльным сьвяце грэка-католікаў у Івацэвічах. ...
12.05.2012
Айцец Яўген Усошын: Працэс кананізацыі вельмі складаны
З 7 да 10 траўня 2012 году ў Беларусі з візітам знаходзіўся высокі госьць з Ватыкану — Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў славацкі грэка-каталіцкі архібіскуп Кірыла Васіль. ...
11.05.2012
Беларускія грэка-католікі – перашкода для Ватыкану?
Пра візіт Сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў архібіскупа Цырыла Васіля ў Беларусь і персьпектывы Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы гутарка карэспандэнта “Нашага Магілёва” Ігара Барысава з гісторыкам Анатолем Сідарэвічам. ...
11.05.2012
Адкрыцьцё адрэстаўраванага Marian House
Як паведамляе сайт “Беларусы ў Вялікабрытаніі”, на 13 траўня 2012 году запланавана ўрачыстае адкрыцьцё адрэстраўраванага “Марыян Хаўз”, які ад гэтага часу станецца сядзібай Беларускага рэлігійнага і культурнага цэнтру імя сьвятога Кірылы Тураўскага. ...
10.05.2012
Ватыканскі ярарх разам з грэка-католікамі памаліўся за Менск і за ахвяры вайны
Малебен за горад Менск, усіх яго жыхароў і тых, хто аддаў сваё жыцьцё за вызваленьне Беларусі падчас ІІ Сусьветнай вайны, адбыўся ў Грэка-каталіцкім душпастырскім цэнтры сьв. Язэпа ў Менску 7 траўня 2012 году. У малітве, якая адбывалася ў дзень літургічнага ўспаміну Маці Божай Жыровіцкай, прыняў удзел Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў славацкі грэка-каталіцкі архібіскуп Цырыл Васіль, SJ. Уладыка ўзначаліў малебен за жыхароў Менску, а таксама за ахвяраў ІІ Сусьветнай вайны. ...
10.05.2012
Кананізацыя Сямашкі. Скон народу...
Журналіст Радыё Свабода Сяргей Абламейка разважае пра беларускую памесную Царкву і пра тое, як беларусы яе страцілі, дзякуючы дзейнасьці ліквідатара Уніі мітрапаліта Ёсіфа Сямашкі, прыводзіць некалькі малавядомых фактаў з яго жыцьця. ...
05.05.2012
Душпастырская праграма візіту ў Беларусь Сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
7–10 траўня 2012 году ў Беларусі з візітам будзе знаходзіцца Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў архібіскуп Цырыл Васіль, SJ. У гэтыя дні, падчас сьвяткаваньня сьвята Жыровіцкай іконы Божай Маці, якая лічыцца заступніцай беларускага народу, ватыканскі ярарх сустрэнецца на малітве з католікамі візантыйскага і лацінскага абрадаў у Менску, Слоніме і Івацэвічах. 9 траўня, у Дзень памяці па ахвярах вайны, ярарх памоліцца ў Хатыні, а таксама выступіць з дакладам пра каштоўнасьць традыцыяў хрысьціянскага Ўсходу ды адкажа на пытаньні журналістаў. Прапануем поўную праграму візіту ватыканскага госьця ў Беларусь. ...
04.05.2012
У Беларусь прыедзе Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
Паводле інфармацыі з Апостальскай нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь з 7 па 10 траўня 2012 году з візітам у Беларусі будзе знаходзіцца Ўладыка Цырыл Васіль (Cyril Vasil’), з Таварыства Ісуса (Ордэн Езуітаў), тытулярны архібіскуп Пталемаіды ў Лівіі, Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў. ...
01.05.2012
Нямецкі каталіцкі фонд прапануе стыпендыі маладым навукоўцам-хрысьціянам
Каталіцкі стыпендыяльны фонд KAAD прапануе стыпендыі для вучобы і навукова-дасьледчай дзейнасьці ў Германіі маладым студэнтам-хрысьціянам (пасьля 6-га сяместру), выпускнікам ВНУ і маладым навукоўцам. ...
26.04.2012
Радаўніца ў Бабровічах: успамін уніятаў — ахвяраў вайны
Ушаноўваючы разам з праваслаўнымі братамі ў сьветлы велікодны перыяд нашых продкаў, у панядзелак 23 красавіка 2012 году, напярэдадні сьвята Радаўніцы, вернікі івацэвіцкай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай разам з віцэ-дэканам БГКЦ для Гарадзенскай і Берасьцейскай абласьцей айцом Андрэем Кратом зьдзейсьнілі пілігрымку ў спаленую фашыстамі ў вайну ўніяцкую вёску Бабровічы. Гэтая пілігрымка стала адным з этапаў малітоўнага ўспаміну, які сёлета распачалі вернікі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы з нагоды 70-х угодкаў мучаніцкага подзьвігу беларускага грэка-каталіцкага экзарха а. Антона Неманцэвіча і ў памяць аб даручаных яго апецы верніках-уніятах Палесься і Гарадзеншчыны. ...
Старонкі: 1 ... 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 ... 6
Апошнія навіны
24.03.2020 Навіны
Папа заклікаў хрысьціянаў разам маліцца «Ойча наш» за спыненьне пандэміі
14.03.2020 Навіны
Часовыя нормы паводзінаў у храмах і душпастырскіх цэнтрах Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі
27.02.2020 Навіны
Прызначаны новы сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
29.01.2020 Бібліятэка
Набажэнствы ў гонар мучанікаў Падляшскіх
23.01.2020 Навіны
Успамін уніяцкіх мучанікаў з Пратуліна
23.01.2020 Навіны
У Горадні ў катэдры адбылося набажэнствa за еднасьць хрысьціянаў
21.01.2020 Навіны
Кадравыя зьмены ў Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
07.01.2020 Відэа
Прыхаваныя каштоўнасьці. Маці Божая Карміцелька
24.12.2019 Навіны
Ісус Хрыстос прыходзіць як Слова любові Бога да кожнага чалавека
19.12.2019 Бібліятэка
Вершаваная батлейка Дануты Бічэль
Літургічны каляндар
панядзелак
САКАВІКА
Сёньняшняе чытаньне:
Пост
ЛІТУРГІЧНЫ КАЛЯНДАР
Пошук у літургічным календары
Перакідны царкоўны каляндар БГКЦ на 2020 год можна набыць ва ўсіх парафіях БГКЦ, а таксама праз Рэдакцыю газеты «Царква»;
Памятка для вернiкаў
Біблія па-беларуску
Катэдральны пляц
27.10.2016
Дзе можна адвучыцца на сьвятара БГКЦ і набыць Біблію па-беларуску?
Міхаіл Батура, Бягомаль
15.09.2015
Хто мой сын па вераспавяданьні?
Андрэй, г. Магілёў
08.07.2015
Пра царкоўныя запіскі і інтэнцыі падчас Літургіі
Алег, г. Менск
Youtube - Carkva
Радыё Марыя

Найбольш чытанае
14.03.2020
Часовыя нормы паводзінаў у храмах і душпастырскіх цэнтрах Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі
21.01.2020
Кадравыя зьмены ў Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
23.01.2020
У Горадні ў катэдры адбылося набажэнствa за еднасьць хрысьціянаў
23.01.2020
Успамін уніяцкіх мучанікаў з Пратуліна
24.03.2020
Папа заклікаў хрысьціянаў разам маліцца «Ойча наш» за спыненьне пандэміі
Апытаньне
Царкоўная Унія 1596 году ў Берасьці: памылка, шанец, непазьбежнасьць?..
Шкодная інтрыга палякаў і езуітаў супраць рускага праваслаўнага насельніцтва
Памылка, якая прывяла да паланізацыі
Шанец, каб аднавіць Царкву часоў першых хрысьціянаў
Выкананьне Хрыстовага запавету
Непазьбежнасьць гісторыі: мы жывём паміж Захадам і Ўсходам
Нешта для мяне зусім незразумелае
Ня ведаю
Прагляд адказаў
Статыстыка сайту
Хто Вы па веравызнаньні?
Праваслаўны
Рыма-католік
Грэка-католік
Евангельскі хрысьціянін
Проста хрысьціянін
Атэіст
Язычнік
Яшчэ ня ведаю
Іншае
Прагляд адказаў