Царква
Дабрашчасныя гнаныя за праўду, бо іх ёсьць Царства Нябеснае
(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 5:10)
"Царква", № 2 (29), 2001
Навіны за 2012 год
21.03.2012
Ірына Дубянецкая: Беларусь 1000 гадоў жыве бяз Бібліі
Адзіная ў Беларусі жанчына доктар сакральнай тэалогіі дадае: “Бяз Бібліі па-беларуску”. Правакацыйнае сьцьверджаньне, праўда? Так і хочацца паспрачацца: “Як так, я бачыў Біблію па-беларуску”, “У мяне дома ёсьць!”. Менавіта паспрачацца й хоча Ірына Дубянецкая, запрашаючы вас на сваю публічную лекцыю “1000 гадоў бяз Бібліі: беларускія біблійныя пераклады і еўрапейская цывілізацыя”, якая адбудзецца ў межах цыкла лекцый “Urbi et Orbi”. Занатуйце: 23 сакавіка (пятніца), а 18.30 у “Галерэі Ў” (пр-т Незалежнасьці, 37а, метро "Плошча Перамогі"). Уваход вольны! ...
20.03.2012
Айцец Аляксандар Надсан – пра дар жыцьця і сьмяротнае пакараньне
Падчас казаньня на нядзельнай Літургіі 18 сакавіка 2012 году ў царкве сьвятых апосталаў Пятра і Паўла ў Лондане Апостальскі Візітатар для беларусаў-католікаў у замежжы айцец Аляксандар Надсан выказаўся адносна актуальных падзеяў у Беларусі, якія ўсхвалявалі грамадзтва: пра выкананьне сьмяротнага пакараньня паводле прысуду Канавалаву і Кавалёву, якіх абвінавацілі ў зьдзяйсьненьні тэракту ў менскім метро, а таксама пра галадоўку Сяргея Каваленкі, якая сёньня ўжо пагражае ягонаму жыцьцю. ...
02.03.2012
Ніхто і нішто ня можа адмяніць запаведзі Божыя
Рашэньне пра перанос урадам Беларусі, у сувязі з сьвяткаваньнем 8 сакавіка, працоўнага дня на нядзелю, хрысьціянскія Цэрквы Беларусі ўспрынялі са зьдзіўленьнем і неразуменьнем. ...
02.03.2012
У Вене пачаліся беларускія набажэнствы
У сталіцы Аўстрыі на просьбу мясцовых беларусаў архібіскуп Вены, кардынал Хрыстафор Шонбарн заснаваў беларускае грэка-каталіцкае душпастырства ў гонар Хрыста Чалавекалюбцы, паведамляе Радыё Свабода. ...
22.02.2012
Мы маем вялікі ўласны патэнцыял добрых людзей
Перад пачаткам Вялікага посту завяршылася акцыя “Сьвяты Мікалай ідзе да дзяцей”, арганізаваная валанцёрскім рухам сьв. Мікалая, каардынацыйны цэнтр якога знаходзіцца пры грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Менску. ...
22.02.2012
“Стаўся ахвярай за веру і Бацькаўшчыну”
Грэка-каталіцкі клуб інтэлігенцыі імя сьв. Кірылы Тураўскага ў Менску запрашае на духоўную сустрэчу, якая адбудзецца з нагоды 60-годдзя мучаніцкай сьмерці (11 лютага 1952 г.) у асобым лагеры для палітзьняволеных пад Тайшэтам Архімандрыта Андрэя Цікоты M.I.C. ...
17.02.2012
Асуджаны як “шпіён Ватыкану і Японіі”
11 лютага 1952 году ў адным з лагероў пад Тайшэтам закончыўся зямны шлях грэка-каталіцкага архімандрыта Андрэя Цікоты. Савецкія ўлады прапаноўвалі яму прыняць сан праваслаўнага япіскапа і ўзначаліць праваслаўную Царкву ў Беларусі. Катэгарычная адмова прысьпешыла сьмерць былога генэрала Ордэну марыянаў. У 2003 годзе ў Рыме быў распачаты працэс беатыфікацыі гэтага выдатнага беларускага сьвятара. Да 60-х угодкаў ягонай мучаніцкай сьмерці прапануем гутарку Міхася Скоблы з дасьледчыкам беларускага хрысьціянскага руху Юрасём Гарбінскім, якая адбылася на Радыё Свабода. ...
17.02.2012
Выйшаў новы пераклад Бібліі на беларускую мову
У Менску пабачыў сьвет трэці пераклад Бібліі на беларускую мову, паведамляе Радыё Рацыя. Беларускае біблійнае таварыства выдала Біблію, перакладзеную на сучасную беларускую мову каталіцкім сьвятаром а. Уладзіславам Чарняўскім. ...
16.02.2012
Успамін мучаніцкай сьмерці архімандрыта Андрэя Цікоты
Сёлета 11 лютага мінула 60 гадоў з дня сьмерці ў “Озерлагу” – савецкім асобым лагеры для палітзьняволеных — архімандрыта а. Андрэя Цікоты з Ордэну айцоў марыянаў, выдатнага беларускага царкоўнага і грамадзкага дзеяча першай паловы XX стагоддзя. З гэтай нагоды ў Маладэчна і Менску адбыліся мемарыяльныя набажэнствы, а ў шэрагу еўрапейскіх гарадоў прайшлі дні памяці і рэфлексіяў над шматбаковым душпастырскім служэньнем і жыцьцёвым сьведчаньнем беларускага архімандрыта-мучаніка Андрэя Цікоты. ...
06.02.2012
Нунцый да грэка-католікаў: многае залежыць і ад вас
3-5 лютага 2012 году Апостальскі нунцый у Беларусі архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці знаходзіўся з візітам у Горадні. Папскі прадстаўнік наведаў каталіцкія парафіі лацінскага і візантыйскага абрадаў, духоўную семінарыю, сустрэўся з духавенствам і мясцовымі ўладамі. ...
05.02.2012
Чароўная казка для маладэчанскіх дзяцей з аслабленым зрокам
З ініцыятывы душпастыра і вернікаў грэка-каталіцкай парафіі Хрыста Чалавекалюбцы ў Маладэчне ў нядзелю, 29 студзеня 2012 году, валанцёры Хрысьціянскага руху сьв. Мікалая наведалі мясцовую школу-інтэрнат для дзяцей з парушэньнямі зроку, якім паказалі сваю Калядную праграму, – паведамляе сайт гэтага руху. ...
31.01.2012
Ватыкан лічыць, што дыялог з пяцідзясятнікамі магчымы
Экуменічны дыялог крочыць наперад таксама і ў дачыненьнях з пяцідзясятнікамі, хоць многія да гэтага часу маюць сумневы што да яго сутнасьці, — кажа а. Хуан Фернанда Ўсма Гомес з Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў. У ватыканскай газеце “L’Osservatore Romano” ён апісвае цяперашні стан двухбаковых адносін у сувязі з Тыднем экуменічных малітваў, які адбыўся 18-25 студзеня. ...
27.01.2012
Экуменічны тыдзень у Барысаве
Ужо больш за 10 гадоў у Барысаве праводзяцца экуменічныя малітоўныя служэньні з удзелам сьвятароў і пастараў розных хрысьціянскіх супольнасьцяў. Ня стаў выключэньнем і гэты год, паведамляе беларускі каталіцкі партал Catholic.by. ...
26.01.2012
Экуменічная малітва ва Ўкраінскім каталіцкім універсітэце
У Львове прадстаўнікі Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, Рыма-Каталіцкай Царквы, Армянскай Апостальскай Царквы і Царквы хрысьціянаў веры евангельскай прынялі ўдзел у міжканфесійнай сустрэчы з малітвай за еднасьць хрысьціянаў, паведамляе прэс-служба УКУ. Гэтае экуменічнае мерапрыемства адбылося 24 студзеня 2011 году ў капліцы Ўкраінскага каталіцкага ўніверсітэту. ...
25.01.2012
Мілан Жуст: у экуменізьме трэба заўважаць маленькія крокі наперад
З нагоды Тыдня малітваў за еднасьць хрысьціянаў супрацоўнік Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў славенскі езуіт а. Мілан Жуст апублікаваў на старонках аднаго з студзеньскіх нумароў ватыканскай газеты “L’Osservatore Romano” свой штогадовы агляд экуменічных дачыненьняў з праваслаўнымі Цэрквамі славянскіх краінаў. ...
24.01.2012
Ад інфармаваньня да размовы
Архібіскуп Клаўдыё Марыя Чэльлі, старшыня Папскай Рады па сродках масавай камунікацыі, падкрэсьліў, што прысутнасьць каталікоў у Інтэрнэце мае надзвычай важнае значэньне для Царквы. ...
Старонкі: 1 ... 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 ... 6
Апошнія навіны
06.07.2020 Навіны хрысьціянскага сьвету
Духоўная праграма XXVІ грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацак
05.07.2020 Навіны хрысьціянскага сьвету
Айцец Андрэй Крот: Хто ж будзе сьвятаром, калі ня я?
01.07.2020 Навіны хрысьціянскага сьвету
У Горадні пахавалі найстарэйшага каталіцкага сьвятара Беларусі, які дапамагаў грэка-католікам
19.06.2020 Навіны хрысьціянскага сьвету
Гарадзенскія грэка-католікі ўшанавалі памяць блаславёнай Мар’яны Бярнацкай
18.06.2020 Царква і грамадзтва
Папа: не асуджаць сьвет, а маліцца за яго
14.06.2020 Гісторыя Царквы
Неаунія ў Дзікушскай царкве Лідзкага павету, 1925 г.
10.06.2020 Навіны хрысьціянскага сьвету
Кардынал Кох: патрэбна выразнае разуменьне мэтаў экуменізму
05.06.2020 Навіны хрысьціянскага сьвету
Папскай Радзе па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў – 60 гадоў
04.06.2020 Сьвятло Ўсходу
Еднасьць будуецца на шляху
02.06.2020 Сьвятло Ўсходу
Разьвітальнае слова архім. Сяргея Гаека на пахаваньні вядомага тэолага і экуменіста ў Кодані
Літургічны каляндар

Пост
пятніца
10
ЛІПЕНЯ
Пошук у літургічным календары
Перакідны царкоўны каляндар БГКЦ на 2020 год можна набыць ва ўсіх парафіях БГКЦ, а таксама праз Рэдакцыю газеты «Царква»
Памятка для вернiкаў
Біблія па-беларуску
Катэдральны пляц
27.10.2016
Дзе можна адвучыцца на сьвятара БГКЦ і набыць Біблію па-беларуску?
Міхаіл Батура, Бягомаль
15.09.2015
Хто мой сын па вераспавяданьні?
Андрэй, г. Магілёў
08.07.2015
Пра царкоўныя запіскі і інтэнцыі падчас Літургіі
Алег, г. Менск
Наш канал
Радыё Марыя

Найбольш чытанае
28.05.2020
Адышоў да Бога вядомы тэолаг і экуменіст а. Вацлаў Грыневіч
21.04.2020
«Шукаць і знаходзіць Бога ва ўсім» у часы пандэміі
13.05.2020
Ярархі Беларусі заклікаюць вернікаў далучыцца 14 траўня да дня малітвы і посту для спыненьня пандэміі
13.04.2020
Разьвітаньне з пінскім журналістам Васілём Мацкевічам
14.06.2020
Неаунія ў Дзікушскай царкве Лідзкага павету, 1925 г.
Апытаньне
Царкоўная Унія 1596 году ў Берасьці: памылка, шанец, непазьбежнасьць?..
Шкодная інтрыга палякаў і езуітаў супраць рускага праваслаўнага насельніцтва
Памылка, якая прывяла да паланізацыі
Шанец, каб аднавіць Царкву часоў першых хрысьціянаў
Выкананьне Хрыстовага запавету
Непазьбежнасьць гісторыі: мы жывём паміж Захадам і Ўсходам
Нешта для мяне зусім незразумелае
Ня ведаю
Прагляд адказаў
Статыстыка сайту
Хто Вы па веравызнаньні?
Праваслаўны
Рыма-католік
Грэка-католік
Евангельскі хрысьціянін
Проста хрысьціянін
Атэіст
Язычнік
Яшчэ ня ведаю
Іншае
Прагляд адказаў