Галоўная
Сьвятло Ўсходу
Папа заклікаў усіх вернікаў працягваць маліцца за супакой у блізкаўсходнім рэгіёне, асабліва ў Сірыі і на Сьвятой Зямлі. А перад гэтым Сьвяты Айцец асобна сустрэўся з патрыярхамі і вярхоўнымі архібіскупамі Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў і пажадаў ім заўсёды рабіць выбар на карысьць саборнасьці, а таксама ўзгодненасьці ў найважнейшых пытаньнях, якія датычаць царкоўнага жыцьця.
Гл. таксама:
«Цуд яднаньня распачаўся» — фільм Супольнасьці «Chemin Neuf»
Незвычайны музычны альбом Папы Францішка
Папа Францішак: бяз просьбы аб прабачэньні шлях да еднасьці немагчымы
Навучаньне Папы Францішка: чаму Царква зьяўляецца апостальскай
Каталіцкі Патрыярх Александрыі пра сустрэчу Папы з Патрыярхам Тавадрасам

27.11.2013
Рымскі Архірэй перажывае за лёс усходніх католікаў
Немагчыма зьмірыцца з думкай пра Блізкі Ўсход без хрысьціянаў — гэта адна з ключавых думак з прамовы Папы Францішка, з якой ён зьвярнуўся 21 лістапада 2013 году да ўдзельнікаў пленарнага паседжаньня Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў.

Зьвяртаючыся да прысутных на пленарным пасяджэньні Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў, Папа адзначыў, што хрысьціяне на Блізкім Усходзе “асабліва цяжка перажываюць наступствы канфліктаў”. Яны жывуць як “малы статак”, часта ва ўмовах варожасьці і ганеньняў. Сірыя, Ірак, Ягіпет, Сьвятая Зямля, як падкрэсьліў Рымскі Архірэй, “сьцякаюць сьлёзамі”: “Біскуп Рыму не супакоіцца, пакуль там будзе прыніжацца годнасьць мужчын і жанчын любой рэлігіі, людзей, якія пазбаўленыя самага неабходнага для выжываньня, у якіх скралі будучыню, якіх змушаюць стаць вандроўнікамі і ўцекачамі. Сёньня, разам з пастырамі Ўсходніх Цэркваў, мы заклікаем да павагі ўсеагульнага права на годнае жыцьцё і на вольнае спавяданьне ўласнай веры. Мы ня можам зьмірыцца з думкай пра Блізкі Ўсход без хрысьціянаў, якія ўжо дзьве тысячы гадоў вызнаюць там імя Ісуса і як паўнапраўныя грамадзяне далучаныя а грамадзкага, культурнага і рэлігійнага жыцьця сваёй нацыі”.
Папа Францішак падкрэсьліў, што кожны католік многім абавязаны Ўсходнім Каталіцкім Цэрквам у гэтым рэгіёне: “У іх, сярод іншага, мы можам навучыцца цярпеньню і сталасьці ў паўсядзённым жыцьці, якое нярэдка пазначана цяжкасьцямі, экуменічнаму і міжрэлігійнаму дыялогу. Сапраўды, геаграфічны, гістарычны і культурны кантэкст, у якім яны жывуць стагоддзямі, зрабіў іх натуральнымі суразмоўцамі шматлікіх хрысьціянскіх канфесіяў і іншых рэлігіяў”.
Свае словы Сьвяты Айцец скіраваў ня толькі да хрысьціянаў, але і да ўсіх народаў Блізкага Ўсходу, асабліва да “самых малых і слабых”. Папа заклікаў чуваць, падобна біблейскаму вартавому, не сумняваючыся ў тым, што Госпад не адмовіць у дапамозе: “Таму я зьвяртаюся да ўсёй Царквы з просьбай пра малітву, якая можа выпрасіць прымірэньне і супакой у міласэрнага сэрца Бога. Малітва абяззбройвае невуцтва і нараджае дыялог там, дзе адкрыты канфлікт. Калі яна будзе шчырай і нястомнай, тады надасьць нашаму голасу пакорнасьць, цьвёрдасьць і здольнасьць быць пачутым нават кіраўнікамі нацыяў”.
Папа таксама ўзгадаў пра дыяспару ўсходніх католікаў, якая прыкметна павялічылася на ўсіх кантынентах. Менавіта праблемы дыяспары знаходзяцца ў цэнтры абмеркаваньняў на гэтай пленарнай сэсіі Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў. “Трэба зрабіць усё магчымае, каб рэкамендацыі II Ватыканскага сабору былі рэалізаваныя і палегчылі душпастырскую апеку як на ўласных тэрыторыях, так і ў месцах, дзе ўсходнія супольнасьці даўно ўжо ўгрунтаваліся, адначасова ўмацоўваючы сулучнасьць і братэрства з супольнасьцямі лацінскага абраду. Для гэтага трэба было б удыхнуць новае жыцьцё ва ўжо існыя органы кансультацыяў паміж асобнымі Цэрквамі і з Сьвятым Пасадам”, — сказаў Рымскі Архірэй.
Папа згадаў таксама пра ўсходнія каталіцкія супольнасьці, якія доўгі час жылі пад камуністычнай дыктатурай. Рымскі Архірэй падкрэсьліў, што разнастайнасьць, “натхнёная Сьвятым Духам, ня шкодзіць еднасьці, а служыць ёй; Сабор сьцьвярджае, што гэтая разнастайнасьць неабходная для еднасьці”.
Гл. таксама:
«Цуд яднаньня распачаўся» — фільм Супольнасьці «Chemin Neuf»
Незвычайны музычны альбом Папы Францішка
Папа Францішак: бяз просьбы аб прабачэньні шлях да еднасьці немагчымы
Навучаньне Папы Францішка: чаму Царква зьяўляецца апостальскай
Каталіцкі Патрыярх Александрыі пра сустрэчу Папы з Патрыярхам Тавадрасам
Гэты артыкул чыталі 125 разоў (-ы)