Пасланьне Папы з нагоды 70-х угодкаў Львоўскага псеўдасабору Папа Рымскі Францішак накіраваў 5 сакавіка 2016 году Пасланьне Яго Блаславенству Сьвятаславу Шаўчуку, Вярхоўнаму Архібіскупу Кіева-Галіцкаму, з нагоды 70-х угодкаў Львоўскага псеўдасабору, які прыняў рашэньне пра ліквідацыю Грэка-Каталіцкай Царквы на тэрыторыі СССР.
03.03.2016
Беларускія грэка-католікі пра сумесную Дэкларацыю Папы і Патрыярха З нагоды падпісанай Папам Рымскім Францішкам і Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам сумеснай Дэкларацыі, якая стала плёнам сустрэчы першаярархаў у Гаване 12 лютага 2016 году, прэс-служба Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі апублікавала каментар адносна пунктаў, якія датычаць грэка-католікаў.
17.02.2016
Папа Рымскі і Патрыярх Маскоўскі падпісалі сумесную дэкларацыю 12 лютага 2016 году на Кубе ў Міжнародным аэрапорце імя Хасэ Марці ў Гаване адбылася сустрэча Папы Рымскага Францішка і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірылы, якая, безумоўна, стане знакавай падзеяй у гісторыі дачыненьняў першаярархаў Каталіцкай Царквы і Расейскай Праваслаўнай Царквы, бо адбылася ўпершыню за многія стагоддзі.
10.02.2016
Споведзь пілігрыма Пра свае ўражаньні ад наведваньня Сьвятой Зямлі распавядае вернік грэка-каталіцкай парафіі з Віцебску Барыс Хамайда. У гэтых сьвятых мясьцінах ён пабываў у канцы верасьня 2015 году ў складзе групы з двух дзясяткаў вернікаў і сьвятароў БГКЦ, якая была часткай пілігрымкі беларускіх католікаў у Сьвятую Зямлю.
16.09.2015
Як разьвіваўся беларускі біблійны пераклад? Улетку госьцем Беларускай бібліятэкі і музею імя Францішка Скарыны ў Лондане быў ксёндз Сяргей Сурыновіч, пробашч парафіі Сьвятой Тройцы ў мястэчку Друя, што на мяжы з Латвіяй. Ксёндз Сурыновіч — біблеіст, вядомы сваімі дасьледаваньнямі ў галіне біблійных перакладаў, а таксама публіцыст і паэт. Мы распыталі яго пра мэты візіту і яго вынікі. Яго адказы зьдзівілі і парадавалі.
28.06.2015
Падзяляючы спадчыну Скарыны Ці варта дзяліць спадчыну Францішка Скарыны ці лепш яе падзяляць? Ці можам мы з вышыні ХХІ стагоддзя правільна разумець падзеі 500-гадовай даўніны? Пра гэта разважае каталіцкі сьвятар ксёндз Сяргей Сурыновіч.
Сьвяты Дух перамагае рознагалосьсі і будуе еднасьць Захоўваць і абараняць царкоўную еднасьць — дар Сьвятога Духа, Які яднае шматлікіх вернікаў у адзінае цела, цела Хрыста заклікаў вернікаў Папа Францішак 29 лістапада 2014 году падчас Сьвятой Імшы ў каталіцкай катэдры Стамбула. Разам з Сьвятым Айцом тады маліліся праваслаўны Патрыярх Барталамей I, а таксама духаваенства і вернікі чатырох каталіцкіх абрадаў і прадстаўнікі іншых хрысьціянскіх Цэркваў Турцыі.
Сьвяты Дух перамагае рознагалосьсі і будуе еднасьць
Захоўваць і абараняць царкоўную еднасьць — дар Сьвятога Духа, Які яднае шматлікіх вернікаў у адзінае цела, цела Хрыста заклікаў вернікаў Папа Францішак 29 лістапада 2014 году падчас Сьвятой Імшы ў каталіцкай катэдры Стамбула. Разам з Сьвятым Айцом тады маліліся праваслаўны Патрыярх Барталамей I, а таксама духаваенства і вернікі чатырох каталіцкіх абрадаў і прадстаўнікі іншых хрысьціянскіх Цэркваў Турцыі.
У сваім казаньні Сьвяты Айцец Францішак асабліва падкрэсьліў, што ўсё жыцьцё і місія Царквы залежаць ад дзеі Сьвятога Духа: «Мы молімся, таму што Сьвяты Дух натхняе сэрца на малітву. Мы вырываемся з заганнага кола эгаізму, адыходзім ад саміх сябе і набліжаемся да іншых, каб сустрэць іх, выслухаць і дапамагчы, бо да гэтага нас прыводзіць Дух Божы. Папа Францішак з прадстаўнікамі хрысьціянскіх Цэркваў Турцыі падчас сьв. Імшы ў каталіцкай катэдры ў Стамбуле 29.11.2014. (Фота: Filippo Monteforte/AFP/Getty Images).Мы выяўляем дзіўную здольнасьць прабачаць і любіць тых, хто нас ня любіць, таму што нас вядзе за Сабой Сьвяты Дух. Калі мы ідзём далей за ветлівыя словы і зьвяртаемся да братоў з пяшчотай, якая сагравае сэрцы, гэта, безумоўна, азначае, што нас дакрануўся Сьвяты Дух».
Розныя харызмы ў Царкве — гэта велізарнае багацьце, падкрэсьліў Рымскі Архірэй, таму што «Сьвяты Дух зьяўляецца Духам еднасьці, якая ня ёсьць аднастайнасьцю»:
«Толькі Сьвяты Дух можа спрычыніцца да разнастайнасьці і множнасьці і ў той жа час паспрыяць еднасьці. Калі ж ад нас зыходзіць жаданьне разнастайнасьці і мы замыкаемся ў нашай адасобленасьці і выключнасьці, тады мы спрычыняемся да падзелу. Калі ад нас зыходзіць жаданьне пабудаваць еднасьць паводле чалавечых мерак, у выніку мы прыносім аднастайнасьць і стандартызацыю. Калі ж мы дазваляем весьці сябе Сьвятому Духу, тое багацьце, адрозьненьне і разнастайнасьць ніколі не ператворацца ў канфлікт, таму што Сьвяты Дух заклікае нас жыць разнастайнасьцю ў еднасьці Царквы».
Сьвяты Дух гарманізуе мноства дароў і будуе еднасьць Царквы ў веры, любові і ўнутранай згуртаванасьці. Царква і царкоўныя супольнасьці пакліканы кіравацца Сьвятым Духам, ахінаючыся ў адкрытасьць, пакору і паслушэнства, адзначыў Папа Францішак. Аднак існуе спакуса супрацівіцца Сьвятому Духу, Які «заўсёды падштурхоўвае і заахвочвае Царкву крочыць наперад», таму што заўсёды «больш проста і зручна заняць статычнае і нязьменнае становішча»: «На самай справе Царква выяўляе вернасьць Сьвятому Духу настолькі, наколькі не прэтэндуе кіраваць Ім і прыручаць Яго. Царква верная Сьвятому Духу, калі яна пазьбягае спакусы глядзець на самую сябе. Мы, хрысьціяне, становімся сапраўднымі вучнямі-місіянерамі, здольнымі дакрануцца да чалавечага сумленьня, калі мы адмаўляемся ад абарончага стылю на карысьць кіраваньня Сьвятым Духам. Ён — гэта сьвежасьць, імправізацыя, навізна».
Такія «ахоўныя механізмы», калі апораю нам выключна ўласныя ідэі і сілы, пазіцыі амбіцыяў і ганарыстасьці замінаюць разуменьню іншых і адкрытасьці на дыялог з імі, падкрэсьліў Сьвяты Айцец Францішак. Царква прымае агонь Сьвятога Духа, які палае ў сэрцах, яна напаўняецца подыхам Сьвятога Духу, Які ставіць чалавека на служэньне любові — мовы, зразумелай кожнаму:
«Чым больш мы будзем пакорліва кіравацца Духам Госпада на нашым шляху веры і братэрскага жыцьця, тым лягчэй мы зможам пераадолець неразуменьне, рознагалосьсі і спрэчкі і станем надзейным знакам еднасьці і міру. Відочным знакам таго, што наш Госпад уваскрос, што Ён жывы».