Пасланьне Папы з нагоды 70-х угодкаў Львоўскага псеўдасабору Папа Рымскі Францішак накіраваў 5 сакавіка 2016 году Пасланьне Яго Блаславенству Сьвятаславу Шаўчуку, Вярхоўнаму Архібіскупу Кіева-Галіцкаму, з нагоды 70-х угодкаў Львоўскага псеўдасабору, які прыняў рашэньне пра ліквідацыю Грэка-Каталіцкай Царквы на тэрыторыі СССР.
03.03.2016
Беларускія грэка-католікі пра сумесную Дэкларацыю Папы і Патрыярха З нагоды падпісанай Папам Рымскім Францішкам і Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам сумеснай Дэкларацыі, якая стала плёнам сустрэчы першаярархаў у Гаване 12 лютага 2016 году, прэс-служба Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі апублікавала каментар адносна пунктаў, якія датычаць грэка-католікаў.
17.02.2016
Папа Рымскі і Патрыярх Маскоўскі падпісалі сумесную дэкларацыю 12 лютага 2016 году на Кубе ў Міжнародным аэрапорце імя Хасэ Марці ў Гаване адбылася сустрэча Папы Рымскага Францішка і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірылы, якая, безумоўна, стане знакавай падзеяй у гісторыі дачыненьняў першаярархаў Каталіцкай Царквы і Расейскай Праваслаўнай Царквы, бо адбылася ўпершыню за многія стагоддзі.
10.02.2016
Споведзь пілігрыма Пра свае ўражаньні ад наведваньня Сьвятой Зямлі распавядае вернік грэка-каталіцкай парафіі з Віцебску Барыс Хамайда. У гэтых сьвятых мясьцінах ён пабываў у канцы верасьня 2015 году ў складзе групы з двух дзясяткаў вернікаў і сьвятароў БГКЦ, якая была часткай пілігрымкі беларускіх католікаў у Сьвятую Зямлю.
16.09.2015
Як разьвіваўся беларускі біблійны пераклад? Улетку госьцем Беларускай бібліятэкі і музею імя Францішка Скарыны ў Лондане быў ксёндз Сяргей Сурыновіч, пробашч парафіі Сьвятой Тройцы ў мястэчку Друя, што на мяжы з Латвіяй. Ксёндз Сурыновіч — біблеіст, вядомы сваімі дасьледаваньнямі ў галіне біблійных перакладаў, а таксама публіцыст і паэт. Мы распыталі яго пра мэты візіту і яго вынікі. Яго адказы зьдзівілі і парадавалі.
28.06.2015
Падзяляючы спадчыну Скарыны Ці варта дзяліць спадчыну Францішка Скарыны ці лепш яе падзяляць? Ці можам мы з вышыні ХХІ стагоддзя правільна разумець падзеі 500-гадовай даўніны? Пра гэта разважае каталіцкі сьвятар ксёндз Сяргей Сурыновіч.
Сьвяты Дух перамагае рознагалосьсі і будуе еднасьць Захоўваць і абараняць царкоўную еднасьць — дар Сьвятога Духа, Які яднае шматлікіх вернікаў у адзінае цела, цела Хрыста заклікаў вернікаў Папа Францішак 29 лістапада 2014 году падчас Сьвятой Імшы ў каталіцкай катэдры Стамбула. Разам з Сьвятым Айцом тады маліліся праваслаўны Патрыярх Барталамей I, а таксама духаваенства і вернікі чатырох каталіцкіх абрадаў і прадстаўнікі іншых хрысьціянскіх Цэркваў Турцыі.
Якімі былі апошнія дні духоўнага лідара беларусаў сьвету? «Наша Ніва» пагаварыла з людзьмі, якія былі блізкія да айца.
«Яго жыцьцё было шэдэўрам. Айцец меў проста залаты дотык: за што ні браўся — паўсюль посьпех. У навуку пойдзе — адкрыцьці там зробіць. У грамадзкае жыцьцё — створыць магутную арганізацыю. Бібліятэку закладзе — ды якую! І грошай яшчэ назьбірае на яе па ўсім сьвеце. Уражвае рэакцыя людзей — яны тэлефануюць і плачуць. Нават тыя, хто ня ведаў айца блізка. Нібы нейкая духоўная эра скончылася», — кажа Караліна Мацкевіч, лонданская беларуска і выхаванка айца Аляксандра.
Фота Дзяніса Раманюка.Айцец Надсан быў ня проста царкоўным ярархам. Ён быў сапраўдным беларускім Далай-Ламам, апорай для беларускіх душаў па ўсім сьвеце. Ён умеў напаўняць душы сьвятлом. І нават у сваім сконе айцец Надсан захаваў сьвятую сьветліню.
Айцец пачаў слабець паўгода таму. Адкрыліся болі ў жываце, якія не давалі спаць, ён амаль перастаў есьці і пачаў імкліва траціць вагу. Медыцынскія абсьледаваньні не давалі пэўнага адказу. Анкалогія не пацьвердзілася, а ныркавая недастатковасьць, што адкрылася ў апошнія дні, была, кажуць блізкія, «хутчэй вынікам, а не прычынай». Доктар-беларус Андрэй Мацко, які жыве ў Лондане, казаў: было ўражаньне, што айцец сам вырашыў пайсьці. І цягам апошніх месяцаў проста згасалі адна за адной сістэмы жыцьцядзейнасьці арганізму.
У апошнія тыдні ён ужо мала валодаў целам, ня мог нават утрымаць асадку, каб падпісаць госьцю сваю кніжку (ля яго ложка ляжаў стосік асобнікаў леташняга кнігазбораўскага выданьня, якім ён надта цешыўся). Але галаву меў надзвычай ясную.
«Ён расказваў увесь час, — згадвае спадарыня Мацкевіч. — Пра сваё дзяцінства, пра юнацтва, пра даваенныя часы. Глядзеў старыя фота і дасканала помніў, дзе на іх хто і як чый лёс склаўся. Ён усіх помніў. Што яшчэ зьдзіўляла: калі да яго хтосьці прыходзіў, ён вельмі падрабязна распытваў госьця пра сваякоў, дзяцей. Як каго зваць, дзе хто жыве.
Відаць, гэта быў яго спосаб трымаць сувязь са сьветам людзей».
«Жыву невядома навошта», «ляжу тут як калода» — такія адказы найчасьцей чулі тыя, хто пытаў айца Аляксандра пра здароўе. На думках пра ўласны скон ён стараўся ўвагі не акцэнтаваць, а як заходзіла гаворка — ставіўся са сьветлым гумарам.
Спадарыня Мацкевіч згадвае, як айцец Аляксандар, лежачы ў бальнічным ложку, сьпяваў ёй жорсткі расейскі раманс:
Друзья, прощайте, уміраю.
Не я, а люді говорят.
Пальто і брюкі оставляю
І две рубашкі без заплат.
Іменье это завещаю
Продать на рынке, а потом
Зайті в трактір, напіться чаю
І посетіть пітейный дом.
Дайшоўшы да «пітейного дома», ён далей ня мог сьпяваць: спыняўся і рагатаў.
Але ў апошнія дні, калі стала зусім цяжка, маліўся пра сьмерць.
«Яму было вельмі няёмка, што яго даглядаюць. Ён увесь час выбачаўся. Хоць сам усё жыцьцё служыў людзям», — згадвае Караліна Мацкевіч.
Апошні раз яго экстранна забралі ў бальніцу ў панядзелак 13 красавіка. Назаўтра айцу стала трохі лепей. І ў гэтыя апошнія дні яго наведала мноства людзей. Ня толькі беларусаў, але і англічанаў, з якімі ён быў блізкі: Джым Дынглі, Арнольд Макмілін, Шырын Акінэр.
У сераду ўвечары яго блізкім у Марыян Хаўз пазванілі са шпіталя і сказалі, што айцу тэрмінова будуць рабіць аперацыю на нырках. Сябры адразу ж выехалі да яго, але не пасьпелі. Айцец Надсан сканаў пасьля аперацыі, у 22:20.
Ён быў у прытомнасьці. І да апошняй хвіліны побач з ім была медсястра, 30-гадовая ірландка. Яна трымала айца за руку, каб яму не было самотна. Надсан сказаў ёй, што ён каталік. Яна таксама аказалася каталічкай. Яны проста гаварылі.
«Апошнім часам айцец Аляксандар пастаянна падсумоўваў сваё жыцьцё, згадваў і радаснае і балючае, але нашмат больш казаў пра добрае,— расказвае тэолаг Ірына Дубянецкая, — хаця не аднойчы паўтараў: расчараваньняў было больш, як удачаў. Але да людзей усё адно заўсёды ставіўся па-добраму. Айцец вельмі цешыўся, што двух сьвятароў выгадаваў, ганарыўся намі — сваімі колішнімі студэнтамі, быў схільны перабольшваць мае дасягненьні, дзякаваў, прасіў маліцца за яго.
Нават паміраючы, Аляксандар Надсан, гэты сьвяты чалавек, сьвяціўся знутры асблівым сьвятлом.
Працай, якая яго трымала, быў пераклад Кнігі Псалмаў з Сэптуагінты на беларускую мову. Ён пачаў яе ў 2012-м і ўвесь 2013-ы рэгулярна дасылаў новыя версіі, ніяк ня мог спыніцца, і сам з сябе сьмяяўся, маўляў, «optimum inimicum boni» («дасканалае — вораг добрага»).
Ён увесь час іх правіў, паляпшаў, зьмяняў, пасьля шкадаваў, што зьмяніў, адмяняў тыя зьмены. Перастаў працаваць толькі ў 2014-м — калі ўжо ня мог сядзець за кампутарам». Цяпер Кніга Псалмаў у перакладзе айца Аляксандра будзе рыхтавацца да выданьня.
Ці даў айцец Надсан, беларус №1, як назвала яго Ірына Дубянецкая, нейкі наказ сваім наступнікам?
«Я вельмі хацела, каб гэты наказ быў, — успамінае Караліна Мацкевіч. — І таму сама ў яго спытала канкрэтна: як быць з бібліятэкай?
Ён адказаў: я зрабіў што мог, далей вы старайцеся. Гэтыя яго словы можна пашырыць на ўсе сферы беларускага жыцьця».
У Вялікабрытаніі трохі інакшая, чым у Беларусі, традыцыя пахаваньня. Там пакойніка не трымаюць дома, таму і хаваюць не на трэці дзень, а праз тыдзень ці два.
Цела айца Аляксандра пахаваюць 29 красавіка на старых могілках сьвятога Панкрата ва Ўсходнім Фінчлі, недалёка ад беларускага цэнтру Марыян Хаўз. Цуд — недалёка ад «беларускай вёскі», дзе спачывае Чэслаў Сіповіч, іншыя сьвятары і эмігранты, знайшлося вольнае месца.
Яшчэ адзін цуд, які падарыў лёс айцу Надсану ў апошні месяц жыцьця, — магчымасьць пабачыць родны дом.
У Марыян Хаўз прыйшоў з яго радзімы, з Гарадзеі Нясьвіжскага раёну, ліст. Тамтэйшы краязнаўца размаўляў з яго аднакласьніцай 90-гадовай Янінай, якая памятае айца. Прыслаў здымкі хаты, дзе Аляксандар Надсан жыў малым.
«З якім захапленьнем айцец іх каментаваў! Ён усё пазнаў: у палове хаты жыла сям’я яго бацькоў, у другой была школа. І цяпер той дом прадаецца за тры тысячы даляраў.
Гэта магло б быць вырашэньнем пытаньня з музеем айца Надсана ў Беларусі», — кажа спадарыня Мацкевіч.
Ці магчымая ў будучым кананізацыя айца Аляксандра? «Пра гэта рана казаць, але калі і бываюць кандыдаты на кананізацыю — то гэта айцец, — мяркуе Караліна Мацкевіч. — Я ведаю яго ад 1990-га, а ад 1992-га мы з Ірынай Дубянецкай былі яго студэнткамі, вывучалі тэалогію. І розныя бывалі сітуацыі, і характар, вядома, але не пакідала адчуваньне, што ён сьвяціўся зсярэдзіны».
«Ён быў надзвычай добры да людзей, і людзі гэта адчувалі. Многія — нават тыя, хто сустракаўся з ім толькі аднойчы — захоўвалі ў сэрцы велізарную любоў да яго, лічылі яго сваім асабістым сябрам і вялікім аўтарытэтам, — кажа Ірына Дубянецкая. — Для многіх сустрэча з ім была адной з самых важных зьяваў у жыцьці».