Першаярарх УГКЦ: «Я з асаблівым хваляваньнем малюся тут з вамі і за вас» З 28 верасьня па 1 кастрычніка 2017 году ў Менску знаходзіўся Першаярарх УГКЦ Сьвятаслаў (Шаўчук), які браў удзел у пленарным пасяджэньні Рады Канферэнцыяў Біскупаў Еўропы, дзе ён прадстаўляў Сінод Біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы. 1 кастрычніка, у сьвята Покрыва Багародзіцы, ён адслужыў Архірэйскую літургію для беларускіх грэка-католікаў у Менску.
Ірына Дубянецкая: Наш пераклад Бібліі — для ўсіх беларусаў Пасьля Скарыны на сьвет зьявіліся тры поўныя пераклады Бібліі на сучасную беларускую мову — Янкі Станкевіча, Васіля Сёмухі і айца Ўладзіслава Чарняўскага. Навошта спатрэбіўся чацьвёрты, над якім з 2012 году працуе група энтузіястаў? Госьцяй перадачы — ініцыятарка праекту доктар тэалогіі Ірына Дубянецкая.
02.05.2017
Папа — копцкаму Патрыярху: нас аб’ядноўвае кроў бязьвінных мучанікаў Падчас свайго Апостальскага падарожжа ў Ягіпет Папа Рымскі Францішак 28 красавіка 2017 году, пасьля сустрэчы ў Каіры з уладамі Ягіпту, сустрэўся ў рэзідэнцыі праваслаўнага копцкага патрыярха з Першаярархам Копцкай Праваслаўнай Царквы Тавадрасам ІІ.
У грэка-католікаў Беларусі распачаўся Калядны пост Час духоўнай падрыхтоўкі да сьвята Раства Хрыстовага распачаўся ў беларускіх грэка-католікаў, якія сёньня жывуць паводле грыгарыянскага календара. Калядны пост (Піліпаўка), што распачаўся паводле візантыйскай традыцыі ў дзень пасьля сьвята сьв. Апостала Піліпа — 15 лістапада, працягнецца 40 дзён.
Пілігрымка БГКЦ: верыць у адзіную Царкву Урачыстай Боскай Літургіяй у Полацку, перад храмам сьв. Параскевы Полацкай, 17 ліпеня 2016 году завершылася ХХІІ грэка-каталіцкая пілігрымка з Віцебску ў Полацак.
10.07.2016
«Веру ў Адзіную Царкву» Разважаньні пра еднасьць Царквы напярэдадні ХХІІ грэка-каталіцкай пілігрымкі з Віцебску ў Полацак душпастыра гарадзенскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай а. Андрэя Крата.
Мітрапаліт Кандрусевіч: жыць у поўнай царкоўнай еднасьці — каштоўны дар Божы
З нагоды 420-х угодкаў абвяшчэньня царкоўнай Уніі ў Берасьці Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі накіраваў сьвятарам і вернікам Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы віншавальнае слова.
На думку рыма-каталіцкага ярарха, вельмі важна і каштоўна, што літургічныя і духовыя традыцыі – усходняя і заходняя – сумесна ўзбагачаюць сёньня духовае жыцьцё вернікаў нашай Бацькаўшчыны.
Ніжэй прапануем поўны тэкст Віншавальнага слова Старшыні Канферэнцыіі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча з нагоды 420-годдзя абвяшчэньня Берасьцейскай Уніі.
***
Дастойны Архімандрыт Сяргей,
пачэсныя Сьвятары, Манахі і Манахіні,
дарагія вернікі Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі!
Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі жадаю перадаць усім вам сардэчныя словы віншаваньня і духовай салідарнасьці ў гэты час, калі адзначаеце 420 гадоў абвяшчэньня Берасьцейскай Уніі на Сінодзе ў Берасьці.
Праз Акт царкоўнай Уніі на Сінодзе ў Берасьці 16-18 кастрычніка 1596 г. ярархі Ўсходняй Царквы і Каталіцкага Касьцёлу лацінскага абраду на нашых землях атрымалі каштоўны Дар Божы — жыць і супрацоўнічаць дзеля збаўленьня людзей у поўнай царкоўнай Еднасьці, у духу братэрства і салідарнасьці.
Супольная душпастырская праца ярархаў і сьвятароў Уніяцкай Царквы і Рыма-Каталіцкага Касьцёлу ў мінулым прынесла багаты плён у сферы духовага жыцьця, адукацыі, культуры, архітэктуры, мастацтва.
У каталіцкіх сьвятынях, перад цудадзейнымі іконамі згодна маліліся вернікі двух абрадаў і чэрпалі сілы для супольнага мужнага сьведчаньня Евагельля — у часы супакою і ў часы перасьледу.
Ужо больш за 25 гадоў вернікі Грэка-Каталіцкай Царквы і вернікі Рыма-Каталіцкага Касьцёлу ў Беларусі могуць зноў адкрыта вызнаваць каталіцкую веру і супольна сьведчыць пра каштоўны Дар Еднасьці, якой Хрыстос жадаў для ўсіх сваіх вучняў.
У гэтыя сьвяточныя для вас дні, ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, хачу выказаць радасьць з супольнага сьведчаньня і супрацоўніцтва ўжо ў незалежнай Беларусі. Гэта вельмі важна і каштоўна, што літургічныя і духовыя традыцыі – усходняя і заходняя – сумесна ўзбагачаюць духовае жыцьцё вернікаў нашай Бацькаўшчыны.
Праз заступніцтва Багародзіцы, супольна шанаванай вернікамі дзьвюх традыцый, няхай усіх вас блаславіць Міласэрны Хрыстос Чалавекалюбец.