Францішак сустрэўся з Сінодам Кіпрскай Праваслаўнай Царквы Другі дзень пілігрымкі на Кіпр, 3 сьнежня 2021 году, Папа Рымскі Францішак распачаў з візіту ветлівасьці да Архібіскупа Кіпрскага Хрызастома ІІ і сустрэчы з Сінодам Кіпрскай Праваслаўнай Царквы — паведамляе Vatican News.
18.09.2021
Сустрэча ярархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы ў Будапешце. Заключны прэс-рэліз З 4 па 8 верасьня 2021 году паралельна з 52-м Міжнародным Еўхарыстычным кангрэсам у Будапешце адбылася штогадовая Сустрэча ўсходніх каталіцкіх біскупаў Еўропы, якая праходзіла пры падтрымцы Рады біскупскіх канферэнцыяў Еўропы. Сёлета яна аднавіла сваю дзейнасьць пасьля вымушанага пераносу леташняга мерапрыемства праз надзвычайную сітуацыю, выкліканую пандэміяй COVID-19.
04.06.2021
Папа Рымскі: жыць адзінствам па прыкладзе Найсьвяцейшай Тройцы Ва ўрачыстасьць Найсьвяцейшай Тройцы Папа Францішак нагадаў пра пакліканьне вернікаў да адзінства, якое нараджаецца з любові і павінна быць адметнай рысай хрысьціянаў, — паведамляе Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.
18.07.2020
Цаніце сёньняшні дзень Разважаньне над Словам Божым, пра нашае жыцьцё, дзень сёньняшні і будучае ды пра ўзнагароду за выкананьне запаведзяў беларускага грэка-каталіцкага сьвятара з Бельгіі а. Івана Майсейчыка.
11.07.2020
Прынесьлі славянам дар Евангельля на роднай мове Пра славянскіх апосталаў — настаўнікаў сьвятых Кірылу і Мятода і пра энцыкліку Яна Паўла ІІ «Slavorum Apostoli» расказвае грэка-каталіцкі сьвятар з Менску а. Яўген Усошын.
04.06.2020
Еднасьць будуецца на шляху Папа Рымскі Францішак скіраваў сьпецыяльны ліст да кардынала Курта Коха, старшыні Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, з нагоды 25-годдзя энцыклікі «Ut unum sint» сьв. Яна Паўла ІІ — паведамляе Vatican News.
У Ватыкане падрыхтавалі інструкцыі адносна сьвяткаваньня Вялікадня ва ўмовах пандэміі Ватыканскі прэс-цэнтар 25 сакавіка 2020 году распаўсюдзіў дакументы двух ватыканскіх дыкастэрыяў, кампетэнтных у сферы адпраўленьня літургіі ў Каталіцкай Царкве, якія ўтрымліваюць інструкцыі і рэкамендацыі адносна правядзеньня набажэнстваў Вялікага тыдня і Вялікадня ва ўмовах абмежавальных захадаў, што былі ўведзены ў сьвеце для прадухіленьня распаўсюджваньня каранавіруснай інфекцыі — паведамляе Vatican news.
Разважаньне над Словам Божым, пра нашае жыцьцё, дзень сёньняшні і будучае ды пра ўзнагароду за выкананьне запаведзяў беларускага грэка-каталіцкага сьвятара з Бельгіі а. Івана Майсейчыка.
«...Пётра ўзяў слова і сказаў Ісусу:
“Вось, мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табой; што мы за гэта атрымаем?”...» (Мц 19, 27).
Людзкая хада за Ісусам падразумявае «баш на баш», то бок жадае і разьлічвае на плату за сваю хаду. Будучая ўзнагарода вабіць рабіць выбар на карысьць гэтае хады і прымушае жыць у ценю «сьветлага будучага».
Між тым, узнагародай для Пятра і іншых апосталаў была прысутнасьць у іхнім жыцьці Бога, узнагародай, якая была «тут і цяпер» і якую яны быццам бы недаацэньвалі ці не заўважалі, пытаючыся пра будучую зарплату за сваё вандраваньне.
Мы чакаем узнагароды за выкананьне запаведзяў, аднак самі запаведзі ёсьць узнагародай, і яны ня столькі пра прышласьць, колькі пра цяперашнасьць.
Запаведзі, як і добрае выхаваньне, — ужо самыя па сабе бясцэнны скарб, дар, ад якога нам робіцца добра ўжо зараз. І гэта яны вызначаюць ня толькі нашую адлегласьць да/ад Бога, але і да/ад людзей, то бок наш сацыяльны сьвет і кола стасункаў, разам з іхнім узроўнем.
Занадта часта думаючы пра будучае, канцэнтруючы на ім сваю ўвагу і мэту (што, безумоўна, таксама непазьбежна), ня цэнім «сёньня», у якім зьдзяйсьняецца нашая хада і ў якім мы маем шчасьце бачыць плечы Госпада, а ня толькі чуць і асэнсоўваць аповеды пра Ягонае некалішняе жыцьцё на зямлі. Сёньняшняе падобнае да здароўя: яго не заўважаюць і ня цэняць пакуль ня страцяць.
Нясьледаваньне за Ісусам, жыцьцё не паводле запаведзяў, ізноў жа, ня столькі пра будучую кару, колькі пра нямірнае, неспакойнае, нешчасьлівае цяперашняе, у якім чалавек «сам у сабе атрымоўвае належную адплату».
Цаніце сёньняшні дзень і сваё пакліканьне Хрыстом, і ў будучым Ён не пакрыўдзіць.