

Вiншуем!
Дзьве важныя падзеi адбылiся на пачатку 2007 году ў жыцьцi выпускнiка духоўнай семiнарыi Алеся Шыбекi, якi паходзiць з Воршы.
Шчыра вiншуем яго, бо 28 студзеня ў Магiлёве ён узяў шлюб з грэка - каталiчкай з Украiны, а 18 лютага ў Iвана - Франкоўску адбылiся яго дыяканскiя сьвячаньнi. У царкве Раства Хрыстова на дыякана яго высьвяцiў кiруючы архiрэй Iвана - Франкоўскай япрахii Ўладыка Ўладзiмiр Вiйтышын . На сьвячаньнях прысутнiчала група беларускiх семiнарыстаў, якiя вучацца ў Iвана - Франкоўску, ды шматлiкiя ўкраiнскiя сябры i знаёмыя разам з маладой жонкай i сваякамi.
Алесь Шыбека ў лютым 2006 году скончыў навучаньне ў рыма - каталiцкай духоўнай семiнарыi пры ўнiверсiтэце ў Аполе ( Польшча ), дзе на выдатана абаранiў магiстарскую працу з гiсторыi Царквы на тэму " Гiстарычна - тэалагiчныя перадумовы Берасьцейскай Унii 1596 году " ( навуковым кiраўнiком быў дапаможны бiскуп Апольскi Ян Копец ). У сакавiку - чэрвенi 2006 году праходзiў пасьлясемiнарыйную практыку ў семiнарыi г. Рагуза ( Iталiя ).
Цяпер, пасьля сьвячаньняў, Алесь Шыбека будзе праходзiць лiтургiчную дыяканскую практыку ў Iвана - Франкоўскай духоўнай семiнарыi.