Галоўная
Архіў нумароў газеты
№ 1 (56), 2008
Экуменічная малітоўная сустрэча хрысьціянаў розных канфесіяў адбылася ў Менску, у чацьвер, 24 студзеня 2008 году. Праходзіла яна напрыканцы Тыдня малітваў за еднасьць хрысьціянаў, які штогод адзначаецца ва ўсёй Каталіцкай Царкве з 18 па 25 студзеня.
Месцам сустрэчы стала рыма-каталіцкая катэдра Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі. У ёй бралі ўдзел каталікі лацінскага і візантыйскага абрадаў, праваслаўныя, лютэране і евангельскія хрысьціяне.
На пачатку сустрэчы была адслужана сьвятая Імша, на якой прысутнічалі шматлікія вернікі. Яе ўзначальваў рыма-каталіцкі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, якому саслужылі Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек), а таксама сьвятары Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Віцебскай дыяцэзіі.
Пасьля імшы распачалася экуменічная малітва, якую распачаў Уладыка Т.Кандрусевіч. Непасрэдны ўдзел у ёй узялі таксама архім. Сяргей Гаек, айцец Аляксандр Шымбалёў – кіраўнік Аддзелу адукацыі і катэхізацыі Менскай япархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы МП, кіраўнік Самастойнай Евангелічна-Лютэранскай Царквы ў Рэспубліцы Беларусь дыякан Уладзімір Меерсан, старшыня Беларускага біблійнага таварыства Герман Родаў. Кожны з іх зьвярнуўся да прысутных з кароткай прамовай-казаньнем.
У сваёй прамове Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў а. Сяргей Гаек зьвярнуў увагу на тое, што, дзякуючы руплівай працы нашага асьветніка Францішка Скарыны, яшчэ амаль паўтысячагоддзя таму беларусы займелі сваю друкаваную Біблію на старабеларускай мове. І гэты факт павінен нас, беларусаў, мабілізоўваць ды натхняць да чытаньня Сьвятога Пісьма на роднай мове.
Трэба адзначыць, пасьля гэтай экуменічнай сустрэчы ў мас-медыях прагучалі і крытычныя водгукі на яе. На думку некаторых хрысьціянаў, калі па-сапраўднаму дбаць пра разьвіцьцё экуменізму ў Беларусі, зусім недастаткова, каб сустракаліся толькі кіраўнікі асобных канфесіяў і гаварылі раз у год прыгожыя словы – трэба, каб брацкая любоў паміж усімі хрысьціянамі была ў нашым штодзённым жыцьці, каб праз вырашэньне канкрэтных праблемаў узмацнялася наша ўзаемасалідарнасьць і сумеснае сьведчаньне Хрыста.

Наша вера
Экуменічная малітва ў Менску

Гэты артыкул чыталі 3 разоў (-ы)