Царква
Памятай дзень суботні, каб сьвяціць яго; шэсьць дзён працуй і рабі ўсякія дзеі твае, а дзень сёмы - субота Госпаду, Богу твайму: не рабі ў гэты ніякай працы... таму дабраславіў Гасподзь дзень суботні і асьвяціў яго
(4 запаведзь, Выхад 20:8-11)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 3 (58), 2008

"Разам" - старонкі грэка-каталіцкіх семінарыстаў, выпуск № 3 (31) 2008

Жыцьцё хрысьціяніна – гэта дарога

Дарога да Бога, дарога да разуменьня бліжняга, дарога да самога сябе. Дарога, шлях – гэта заўсёды няпроста. На шляху нас могуць чакаць розныя цяжкасьці, перашкоды, небясьпекі, і, каб пераадолець іх, не абыходзіцца бяз рызыкі, высілкаў і намаганьняў... Дарога хрысьціяніна патрабуе яшчэ й ахвярнасьці, дабраахвотнага ўміраньня плоці. Гэтым летам семінарысты БГКЦ вучыліся крочыць такой дарогай. Давайце ж на гэтых старонках далучымся да іх досьведу, пройдзем кавалак дарогі РАЗАМ.

Гэты артыкул чыталі 3 разоў (-ы)