

27-29 студзеня 2009 г. у маскоўскім храме Хрыста Збаўцы адбудзецца Памесны Сабор Расейскай Праваслаўнай Царквы, падчас якога стане вядомы новы (шаснаццаты па ліку) Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі. Такое рашэньне было прынята Сінодам РПЦ 10 сьнежня 2008 г. у Маскве.
Колькасьць удзельнікаў Сабору дагэтуль застаецца невядомай. У пасяджэньні маюць права ўдзельнічаць ня толькі ўсе біскупы (іх 193, у тым ліку па-за межамі Расеі), але і прадстаўнікі манастыроў, япархіяў і духоўных школ.
25 студзеня 2009 г., пасьля літургіі ў храме Хрыста Збаўцы, адбудзецца першае пасяджэньне Архірэйскага Сабору, які, згодна са статутам РПЦ, павінен папярэднічаць Памеснаму. Цырымонія ўступленьня на патрыяршы пасад новаабранага зьверхніка РПЦ запланавана на 1 лютага 2009 г.