Галоўная
Архіў нумароў газеты
№ 1 (60), 2009

Парафіяльнае жыцьцё
«Любоў не шукае»
Хрысьціянскі мюзікл з такой назвай змаглі паглядзець 27 сьнежня 2008 году вернікі і госьці грэка-каталіцкай парафіі сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасьці.
Гэтую цікавую пастаноўку на расейскай мове, якая доўжылася амаль гадзіну, падрыхтавалі евангельскі пастар Аляксандр Вялічка (ён напісаў сцэнар мюзікла) і група моладзі з царквы «Дом Божы» ў Жодзіна.
У мюзікле паказаны пакутлівыя перажываньні і цяжкія пошукі сапраўднае Любові сучаснай моладдзю. Выдатныя тэксты песень для мюзіклу напісалі Кацярына Белая і Валянцін Лугоўскі, а музыку для яго стварылі Віктар Колбун і Ягор Ровін. Да гэтага паказу ў Берасьці мюзікл змаглі пабачыць толькі евангельскія хрысьціяне ў Жодзіна і ў Кобрыні.
Гэтая імпрэза, што адбывалася ў грэка-каталіцкім душпастырскім цэнтры ў калядны час, была скіраваная на ўмацаваньне братэрскіх кантактаў паміж вернікамі розных канфесіяў, для якіх галоўнае ў жыцьці мусіць быць Бог, Які адзіны для ўсіх, і праўдзівая Любоў, якая не шукае свайго, а служыць іншым, каб разам маглі несьці сьвету нашае хрысьціянскае сьведчаньне.
Напрыканцы імпрэзы, якая сама была своеасаблівым калядным падарункам, браты пяцідзясятнікі падарылі берасьцейскай грэка-каталіцкай парафіі па-мастацку вышытую карціну з выявай Багародзіцы і Дзіцятка Ісуса, зробленую рукамі адной з верніц.

Гэты артыкул чыталі 3 разоў (-ы)