Галоўная
Архіў нумароў газеты
№ 1 (60), 2009
25 гадоў служыць Богу і людзям а. Казімір Ляховіч. З 1992 году, ад самага пачатку існаваньня парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску, ён зьяўляецца яе нязьменным душпастырам. За гэты час парафія вырасла духоўна і колькасна. Асабліва прыемна тое, што ў парафію ўсё больш прыходзіць моладзі. Сёньня нашая парафія зьяўляецца самай вялікай па колькасьці вернікаў у БГКЦ, і ў гэтым ёсьць вялікая заслуга айца Казіміра.
Для многіх вернікаў прыцягальным прыкладам ёсьць яго любоў да Бога, глыбокая вера і шчырая малітва, а яго душпастырская руплівасьць спрыяе ачышчэньню і асьвячэньню іх душаў.
Сыноўняя любоў айца Казіміра да роднай Бацькаўшчыны перадаецца людзям, умацоўвае іх упэўненасьць у сіле веры і дае надзею на лепшую будучыню.
Моцнага Вам здароўя, айцец Казімір, нязломнай веры і стойкасьці духу!
З любоўю


Парафіяльнае жыцьцё
Дзякуем за служэньне!

Для многіх вернікаў прыцягальным прыкладам ёсьць яго любоў да Бога, глыбокая вера і шчырая малітва, а яго душпастырская руплівасьць спрыяе ачышчэньню і асьвячэньню іх душаў.
Сыноўняя любоў айца Казіміра да роднай Бацькаўшчыны перадаецца людзям, умацоўвае іх упэўненасьць у сіле веры і дае надзею на лепшую будучыню.
Моцнага Вам здароўя, айцец Казімір, нязломнай веры і стойкасьці духу!
З любоўю
Мікалай КРЫЖАНОЎСКІ
г.Менск
г.Менск
На фота: Айцец Казімір Ляховіч у капліцы Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане.
Гэты артыкул чыталі 3 разоў (-ы)