Царква
Хто краў, больш ня крадзь, а лепей працуй, робячы сваімі рукамі карыснае, каб было з чаго выдзяляць таму, хто мае патрэбу
(Пасланьне Сьв.Ап. Паўла да Эфэсянаў 4:28)
"Царква", № 2 (61), 2009
Галоўная Архіў нумароў газеты № 2 (61), 2009

Голас сэрца
Слава Ісусу Хрысту!
 
Наш парафіянін Ян Лагвіновіч з Баранавічаў падзяліўся з намі сваёй паэтычнай рэфлексіяй адносна адмысловага прывітаньня беларускіх хрысьціянаў і спадзяецца на музыку, якая ўцелавіць гэты радасны настрой у адпаведнай мелодыі. Прапануем яго твор таксама ўвазе чытачоў газеты “Царква”.
 
Вернікі баранавіцкай
грэка-каталіцкай парафіі
сьв. Кірылы і Мятода

Ян Лагвіновіч

Трыялет веры

Павітаецца хтосьці:
Ж*ве Беларусь!
Адкажу яму:
З Богам ж*ве!
Быццам сябрам ці братам мяне назаве
Той, хто скажа:
Ж*ве Беларусь!
Перажыць давялося ліхую пару…
Дзякуй Богу, мы зноў у Царкве.
Калі першы прамоўлю:
Ж*ве Беларусь!
Адкажыце мне:
З Богам ж*ве! 

Гэты артыкул чыталі 3 разоў (-ы)