Галоўная
Архіў нумароў газеты
№ 3 (62), 2009
22 жніўня івацэвіцкія пілігрымы прысутнічалі на фэсьце ў Браславе з нагоды ўрачыстай каранацыі цудатворнай іконы Маці Божай Валадаркі Азёраў, якая захоўвалася раней у грэка-каталіцкай царкве і якой да скасаваньня Уніі апекаваліся манахі-базыльяне.
Затым івацэвіцкія і бярозаўскія вернікі наведалі сьвятыя мясьціны ў Полацку: Сафійскі сабор – былую катэдру полацкіх уніяцкіх архібіскупаў, дзе служыў сьв. Язафат і дзе прынялі сваю мучаніцкую сьмерць пяць полацкіх манахаў-базыльянаў, а таксама Спаса-Еўфрасіньнеўскі манастыр. Для пілігрымаў падалося сымбалічным, што падчас наведваньня Спаса-Еўфрасіньнеўскага манастыра, дзе спачываюць мошчы сьв. Еўфрасіньні Полацкай і дзе захоўваецца каштоўны крыж, зроблены ў яе памяць паводле старажытнага ўзору, грэка-католікі з Івацэвічаў сустрэліся са сваімі землякамі – праваслаўнымі вернікамі, якія таксама прыехалі пакланіцца сьвятыням у Полацку. Шанаваная і праваслаўнымі, і грэка-католікамі сьвятая Апякунка і Асьветніца Беларусі Еўфрасіньня дзіўна сабрала разам вызнаўцаў двух розных канфесіяў з аднаго гораду і паказала, што яны маюць аднолькавыя карані і маюць адзінага для ўсіх Збаўцу Ісуса Хрыста.
А ў нядзелю, 23 жніўня, разам з грэка-католікамі з іншых парафіяў Беларусі, вернікі з Івацэвічаў і Бярозы маліліся на ўрачыстай архірэйскай Боскай Літургіі ў Полацку, у царкве сьв. Параскевы Полацкай грэка-каталіцкай парафіі сьв. Язафата. На гэтай Літургіі ўкраінскі біскуп Мукачаўскі Ўладыка Мілан (Шашык) высьвяціў для Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы новага сьвятара – Аляксандра Аўдзеюка.
Павел Дайлід, г. Івацэвічы


Пілігрымкі
Паломніцкія шляхі івацэвіцкіх вернікаў
Напрыканцы лета вернікі івацэвіцкай грэка-каталіцкай парафіі пабывалі на двух важных падзеях у жыцьці Каталіцкай Царквы ў Беларусі і БГКЦ – на каранацыі цудатворнага іконы Маці Божай Браслаўскай і на рукапакладаньні новага беларускага каталіцкага сьвятара візантыйскага абраду. У пілігрымку па сьвятынях у паўночнай Беларусі адправілася група з 20 чалавек, у тым ліку і вернікі з Бярозы, якія таксама моляцца ў парафіі Жыровіцкай іконы Маці Божай у Івацэвічах.
22 жніўня івацэвіцкія пілігрымы прысутнічалі на фэсьце ў Браславе з нагоды ўрачыстай каранацыі цудатворнай іконы Маці Божай Валадаркі Азёраў, якая захоўвалася раней у грэка-каталіцкай царкве і якой да скасаваньня Уніі апекаваліся манахі-базыльяне.
Затым івацэвіцкія і бярозаўскія вернікі наведалі сьвятыя мясьціны ў Полацку: Сафійскі сабор – былую катэдру полацкіх уніяцкіх архібіскупаў, дзе служыў сьв. Язафат і дзе прынялі сваю мучаніцкую сьмерць пяць полацкіх манахаў-базыльянаў, а таксама Спаса-Еўфрасіньнеўскі манастыр. Для пілігрымаў падалося сымбалічным, што падчас наведваньня Спаса-Еўфрасіньнеўскага манастыра, дзе спачываюць мошчы сьв. Еўфрасіньні Полацкай і дзе захоўваецца каштоўны крыж, зроблены ў яе памяць паводле старажытнага ўзору, грэка-католікі з Івацэвічаў сустрэліся са сваімі землякамі – праваслаўнымі вернікамі, якія таксама прыехалі пакланіцца сьвятыням у Полацку. Шанаваная і праваслаўнымі, і грэка-католікамі сьвятая Апякунка і Асьветніца Беларусі Еўфрасіньня дзіўна сабрала разам вызнаўцаў двух розных канфесіяў з аднаго гораду і паказала, што яны маюць аднолькавыя карані і маюць адзінага для ўсіх Збаўцу Ісуса Хрыста.
А ў нядзелю, 23 жніўня, разам з грэка-католікамі з іншых парафіяў Беларусі, вернікі з Івацэвічаў і Бярозы маліліся на ўрачыстай архірэйскай Боскай Літургіі ў Полацку, у царкве сьв. Параскевы Полацкай грэка-каталіцкай парафіі сьв. Язафата. На гэтай Літургіі ўкраінскі біскуп Мукачаўскі Ўладыка Мілан (Шашык) высьвяціў для Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы новага сьвятара – Аляксандра Аўдзеюка.
Павел Дайлід, г. Івацэвічы
Гэты артыкул чыталі 4 разоў (-ы)