Галоўная
Архіў нумароў газеты
№ 3 (62), 2009
Плануецца, што падчас свайго знаходжаньня ў Беларусі кардынал Каспэр узначаліць сьвятую Імшу ў менскім архікатэдральным касьцёле.
Упершыню кардынал Каспэр пабываў з візітам у Беларусі 14-18 сьнежня 2002 году па запрашэньні кардынала Казiмiра Сьвёнтка i Канферэнцыi Каталiцкiх Бiскупаў у Беларусi. Мэтай яго першага візіту ў нашую краіну было знаёмства з мясцовай Царквой.
Кардынал Вальтар Каспэр адназначна і рашуча заўсёды заклікае адкідаць любы акт варожасьці ў адносінах да габрэяў, асабліва матываваны рэлігійна. «Ня можа быць месца ніякаму хрысьціянскаму антысемітызму. Антысемітызм падрывае хрысьціянскія карані», – заявіў ён на міжнароднай канферэнцыі, прысьвечанай памяці ахвяраў Халакосту ў Берліне. На яго думку, краінам Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, дзе да гэтага часу моцныя антысеміцкія настроі, «яшчэ многае трэба зрабіць». Ён заклікае хрысьціянаў гэтай часткі кантыненту на актыўнае змаганьне з гэтай зьявай ва ўсіх яе праявах.
Вальтар Каспэр (нар. 05.03.1933)
З 1999 году зьяўляўся сакратаром Папскай Рады спрыяньня еднасьці хрысьціянаў і віцэ-прэзідэнтам Камісіі па рэлігійным дыялогу з юдаізмам. 21 лютага 2001 году ён быў
далучаны да Калегіі кардыналаў і з 3 сакавіка 2001 году ўзначальвае Папскую Раду спрыяньня еднасьці хрысьціянаў ды Камісію па рэлігійным дыялогу з юдаізмам. 15 мая 2001 году кардынал Вальтэр Каспэр стаў членам Кангрэгацыі Веравучэньня і Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў, а 18 траўня таго ж году – членам Папскай Рады па культуры. У 2002-м быў прызначаны членам Вышэйшага Папскага царкоўнага суду (Signatura Apostolica).
Зьяўляецца аўтарам шматлікіх тэалагічных прац.


Навіны хрысьціянскага сьвету
Ватыканскі кардынал
наведае Беларусь
наведае Беларусь
Старшыня Папскай Рады спрыяньня хрысьціянскай еднасьці кардынал Вальтар Каспэр у лістападзе 2009 году ўжо ў другі раз наведае Беларусь. Па запрашэньні праваслаўнага Мітрапаліта Менскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, ватыканскі ярарх прыме ўдзел у міжнароднай канферэнцыі, прысьвечанай хрысьціянска-юдэйскаму дыялогу, якая будзе праходзіць з 9 па 11 лістапада 2009 году ў Менску.
Плануецца, што падчас свайго знаходжаньня ў Беларусі кардынал Каспэр узначаліць сьвятую Імшу ў менскім архікатэдральным касьцёле.
Упершыню кардынал Каспэр пабываў з візітам у Беларусі 14-18 сьнежня 2002 году па запрашэньні кардынала Казiмiра Сьвёнтка i Канферэнцыi Каталiцкiх Бiскупаў у Беларусi. Мэтай яго першага візіту ў нашую краіну было знаёмства з мясцовай Царквой.
Кардынал Вальтар Каспэр адназначна і рашуча заўсёды заклікае адкідаць любы акт варожасьці ў адносінах да габрэяў, асабліва матываваны рэлігійна. «Ня можа быць месца ніякаму хрысьціянскаму антысемітызму. Антысемітызм падрывае хрысьціянскія карані», – заявіў ён на міжнароднай канферэнцыі, прысьвечанай памяці ахвяраў Халакосту ў Берліне. На яго думку, краінам Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, дзе да гэтага часу моцныя антысеміцкія настроі, «яшчэ многае трэба зрабіць». Ён заклікае хрысьціянаў гэтай часткі кантыненту на актыўнае змаганьне з гэтай зьявай ва ўсіх яе праявах.
Вальтар Каспэр (нар. 05.03.1933)
З 1999 году зьяўляўся сакратаром Папскай Рады спрыяньня еднасьці хрысьціянаў і віцэ-прэзідэнтам Камісіі па рэлігійным дыялогу з юдаізмам. 21 лютага 2001 году ён быў

Зьяўляецца аўтарам шматлікіх тэалагічных прац.
Гэты артыкул чыталі 5 разоў (-ы)