Галоўная
Архіў нумароў газеты
№ 4 (63), 2009
Я нарадзілася ў палескай вёсачцы на Піншчыне, сярод векавечных бароў і
маўклівых, таемных балот. Працавала настаўніцай, выхоўвала і трое сваіх
дзетак, якіх дараваў мне Бог. Люблю жыцьцё, люблю сваю радзіму –
Палесьсе.
Калі бывала ў Пінску, з асаблівай узьнёсласьцю ўспрымала дотык да сьценаў Пінскага калегіюму езуітаў, дзе ў канцы XIX стагоддзя месьціўся базыльянскі манастыр Уніяцкай Царквы, які нёс у наш лясны край веру Хрыста і, нават, сьвятло сьвецкай адукацыі.
Мае вершы – гэта хваляваньне маёй душы, мае думкі.
Ніна Кахновіч,
парафіянка з Віцебску (в. Андронавічы)

Голас сэрца

Самота
Я пашлю прывітаньне дадому, Дзе бярозы старыя растуць… Можа там я ня трэба нікому, Але сэрца імкнецца ў кут, Дзе жылі мая мама і тата, Дзе даўніну вартуюць крыжы… У тым вітаньні адзінае слова: Настальжы… |
Я пашлю прывітаньне дадому З журавамі, што ў небе крычаць. Не вярнуць мне ніколі былога, Зноў з дзяцінства жыцьцё не пачаць… Я хачу растварыцца ў тумане, Кропляй стаць у палескім дажджы… Маім крылам, шкада, не ўзьняцца… Настальжы, настальжы… |
парафіянка з Віцебску (в. Андронавічы)
Гэты артыкул чыталі 3 разоў (-ы)