Галоўная
Архіў нумароў газеты
№ 1 (64), 2010
Галоўная ідэя акцыі заключалася ў тым, што сьв. Мікалаем на пэўны час мог стаць кожны чалавек, хто захацеў бы падарыць сьвятло хрысьціянскай любові дзеткам з прытулку і бедных сем’яў, а таксама непаўнаспраўным людзям. Для гэтага трэба было напісаць ліст ад імя сьв. Мікалая і спакаваць невялікі падарунак. Так, да акцыі далучыліся многія вернікі з каталіцкіх парафіяў у Віцебску і ў Шуміліна. У перыяд Калядаў валанцёры з падарункамі наведалі малазабясьпечаныя сем’і, сацыяльныя прытулкі часовага знаходжаньня Віцебска і Лёзна, а таксама псіха-неўралагічны інтэрнат у Селютах, што пад Віцебскам. Дзеці радаваліся сьціплым і адначасова каштоўным падарункам, якія былі зробленыя з любоўю і цеплынёй простымі людзьмі-хрысьціянамі. А яшчэ малыя хлопчыкі і дзяўчынкі з захапленьнем чыталі лісты ад сьв.
Мікалая, па-дзіцячы задавалі шмат пытаньняў пра гэтага сьвятога і пра Ісуса Хрыста.
Для людзей, якія мелі дачыненьне да акцыі, валанцёры руху сьв. Мікалая падрыхтавалі падзяку ў выглядзе плакатаў з фотаздымкамі шчасьлівых дзетак, якія яны змогуць убачыць у сваіх парафіях.
Удзельнікі валанцёрскага руху лічаць, што акцыя “Сьвяты Мікалай ідзе да дзяцей” прайшла пасьпяхова, пра гэта сьведчаць шчырая радасьць у вачах дзетак і ціхае хрысьціянскае служэньне ў імя Любові.



Рухі і супольнасьці
Сьвяты Мікалай
ідзе да дзяцей
ідзе да дзяцей
У Віцебску завяршылася акцыя “Сьвяты Мікалай ідзе да дзяцей”, якая была арганізавана валанцёрскім рухам сьв. Мікалая. Гэтае мерапрыемства праводзілася валанцёрамі ўпершыню і было распачата перад сьвятам сьв. Міколы Цудатворцы (6 сьнежня 2009 году).


Удзельнікі валанцёрскага руху лічаць, што акцыя “Сьвяты Мікалай ідзе да дзяцей” прайшла пасьпяхова, пра гэта сьведчаць шчырая радасьць у вачах дзетак і ціхае хрысьціянскае служэньне ў імя Любові.

Ірына Лобан
г. Віцебск
г. Віцебск
Гэты артыкул чыталі 3 разоў (-ы)