Галоўная
Архіў нумароў газеты
№ 2 (65), 2010
Як падкрэсьліў у сваім сёлетнім велікодным Пастырскім слове Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архім. Сяргей Гаек, паводле візантыйскай літургічнай традыцыі нашай Царквы, у пасхальнай радасьці Вялікадня мы ўзьвялічваем і Найсьвятую Багародзіцу, якой Анёл прынёс вестку пра Ўваскрасеньне Яе Сына. “Анёл усклікнуў Поўнай ласкі: Чыстая Дзева, радуйся! І зноў кажу: Радуйся, бо Твой Сын уваскрос на трэці дзень з магілы... Людзі, весяліцеся!” Таму ў гэты пасхальны час, адзначыў архім. Сяргей, з асаблівай радасьцю ўшаноўваем Жыровіцкую Заступніцу – “Маці Еднасьці”, цудадзейная ікона Якой была каранаваная папскімі каронамі 280 гадоў таму – 19 верасьня 1730 году.
“Няхай час юбілейных сьвяткаваньняў будзе для нас усіх нагодай да руплівай малітвы за наш народ, за захаваньне ды пашырэньне ў яго жыцьці хрысьціянскіх каштоўнасьцяў”, – заклікаў вернікаў архім. Сяргей Гаек у сваім пасланьні. – Такая малітва няхай дапаможа нам увайсьці ў глыбіню праўды пра “Сулучнасьць сьвятых”, якой ёсьць Паўсюдная Хрыстовая Царква ў яе вымярэньні як гістарычным, так і геаграфічным. Тады зможам лепш зразумець каштоўнасьць нашай духовай спадчыны, якую подзьвігам нашага хрысьціянскага жыцьця маем працягваць сёньня ў нашай Бацькаўшчыне”.
Сьвята Жыровіцкай іконы Маці Божай пачалося 6 траўня ў Слоніме, у касьцёле сьвятога апостала Андрэя, разам з братамі рыма-католікамі. Сёньня ў гэтым храме захоўваецца копія рымскага цудатворнага абраза Маці Божай Жыровіцкай, падораная сваім суайчыньнікам манахамі-базыльянамі з Рыму. Гэты абраз быў сьпецыяльна напісаны імі для ўрачыстасьці каранацыі,
якая адбывалася 280 гадоў таму ва ўніяцкім манастыры ў Жыровічах.
У слонімскім касьцёле сьв. Андрэя для вернікаў івацэвіцкай грэка-каталіцкай парафіі быў урачыста асьвячаны абраз-копія гэтай цудатворнай Жыровіцкай іконы Маці Божай. Візантыйскую літургію ў касьцёле ўзначальваў рыма-каталіцкі біскуп Антон Дыдыч, OFMCap з Драгічына (Польшча), дзе вучацца семінарысты БГКЦ. Разам з ім саслужылі Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек і ўсе беларускія грэка-каталіцкія сьвятары. На ўрачыстасьцях у Слоніме, акрамя мясцовых грэка-католікаў, прысутнічалі таксама групы вернікаў з грэка-каталіцкіх парафіяў у Баранавічах, Івацэвічах і Менску.
У Івацэвічах сьвяточная багаслужба адбылася на наступны дзень, 7 траўня. Узначаліў яе Апостальскі Візітатар архімандрыт Сяргей
Гаек.
Да гэтай парафіяльнай урачыстасьці ў капліцу душпастырскага цэнтру івацэвіцкай парафіі была дастаўлена новая копія Жыровіцкага цудатворнага абраза, асьвячанага ў Слоніме. Падчас сьвята адбылася таксама прэзентацыя дыска з запісам Акафіста перад Жыровіцкай іконай Маці Божай. Яго запісаў грэка-каталіцкі хор “Прасфара” з Менску.
8 траўня беларускія грэка-каталіцкія сьвятары разам з Апостальскім Візітатарам архім. Сяргеем (Гаекам) зноў маліліся ў Слоніме ля цудатворнай Жыровіцкай іконы Маці Божай у касьцёле сьвятога апостала Андрэя. У гэты дзень біскуп Драгічынскі Антон Дыдыч, OFMCap (Польшча) праз ускладаньне рук перадаў сьв. Тайну сьвятарства рыма-каталіцкаму дыякану Віталю Бандаронку з манаскай супольнасьці Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў. На пачатку гэтай урачыстай падзеі менскі
грэка-каталіцкі хор “Прасфара” сьпяваў Акафіст да Маці Божай Жыровіцкай. Сьпеў гэтага хору таксама ўпрыгожваў і набажэнства.


Парафіяльнае жыцьцё
Сьвята іконы
Маці Божай Жыровіцкай
Маці Божай Жыровіцкай
Вернікі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы і івацэвіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай урачыстымі набажэнствамі ў Слоніме і Івацэвічах адзначылі сьвята гэтай вельмі шанаванай хрысьціянамі ў Беларусі цудатворнай іконы, якое ў царкоўным календары католікаў абодвух абрадаў прыпадае ў Велікодны перыяд – на 7 траўня паводле новага стылю.
“Няхай час юбілейных сьвяткаваньняў будзе для нас усіх нагодай да руплівай малітвы за наш народ, за захаваньне ды пашырэньне ў яго жыцьці хрысьціянскіх каштоўнасьцяў”, – заклікаў вернікаў архім. Сяргей Гаек у сваім пасланьні. – Такая малітва няхай дапаможа нам увайсьці ў глыбіню праўды пра “Сулучнасьць сьвятых”, якой ёсьць Паўсюдная Хрыстовая Царква ў яе вымярэньні як гістарычным, так і геаграфічным. Тады зможам лепш зразумець каштоўнасьць нашай духовай спадчыны, якую подзьвігам нашага хрысьціянскага жыцьця маем працягваць сёньня ў нашай Бацькаўшчыне”.
У слонімскім касьцёле сьв. Андрэя для вернікаў івацэвіцкай грэка-каталіцкай парафіі быў урачыста асьвячаны абраз-копія гэтай цудатворнай Жыровіцкай іконы Маці Божай. Візантыйскую літургію ў касьцёле ўзначальваў рыма-каталіцкі біскуп Антон Дыдыч, OFMCap з Драгічына (Польшча), дзе вучацца семінарысты БГКЦ. Разам з ім саслужылі Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек і ўсе беларускія грэка-каталіцкія сьвятары. На ўрачыстасьцях у Слоніме, акрамя мясцовых грэка-католікаў, прысутнічалі таксама групы вернікаў з грэка-каталіцкіх парафіяў у Баранавічах, Івацэвічах і Менску.
Да гэтай парафіяльнай урачыстасьці ў капліцу душпастырскага цэнтру івацэвіцкай парафіі была дастаўлена новая копія Жыровіцкага цудатворнага абраза, асьвячанага ў Слоніме. Падчас сьвята адбылася таксама прэзентацыя дыска з запісам Акафіста перад Жыровіцкай іконай Маці Божай. Яго запісаў грэка-каталіцкі хор “Прасфара” з Менску.
Ігар Бараноўскі
Фота Паўла Дайліда.Гэты артыкул чыталі 52 разоў (-ы)