27.12.2010 Каляды ў Празе 25 сьнежня беларусы Прагі сабраліся на каляднае набажэнства, якое ў царкве сьвятых Кузьмы і Дзям’яна адправіў беларускі грэка-каталіцкі сьвятар з Аўстрыі айцец Андрэй Абламейка. А на наступны дзень вернікі ў Празе маліліся за беларускі народ. ...
27.12.2010 Слова, якое стала... пытаньнем Айцец Пётр Рудкоўскі: Нельга адварочваць позірк ад тых, хто «церпіць перасьлед дзеля справядлівасьці». ...
26.12.2010 Ён служыў для адраджэньня Царквы і Бацькаўшчыны На Каляды 2010 году, 26 сьнежня, споўнілася 70 гадоў як адыйшоў да Бога беларускі каталіцкі сьвятар візантыйскага абраду а. Баляслаў Пачопка. Ён памёр на 56-ым годзе жыцьця, змучаны допытамі НКВД, прыдзіркамі і правакацыямі актывістаў бязбожнай савецкай улады, якая прыйшла ў Заходнюю Беларусь у 1939-ым. ...
25.12.2010 Апостальскі нунцый у Беларусі накіраваў Каляднае віншаваньне грэка-католікам З нагоды сьвята Нараджэньня Хрыстовага Апостальскі нунцый у Беларусі Найдастойны Ўладыка Марцін Відавіч накіраваў на імя Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыта Сяргея (Гаека) Каляднае віншаваньне да духавенства і вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы. ...
23.12.2010
Маскоўскі Патрыярх Кірыл сардэчна павіншаваў Лукашэнку
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл 22 сьнежня 2010 г., яшчэ да аб’яўленьня афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з пераабраньнем на пост Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. ...
23.12.2010 Калядны зварот а. Аляксандра Надсана да беларусаў Апостальскі візітатар для беларусаў замежжа айцец Аляксандар Надсан у сваім калядным звароце да вернікаў разважае над сутнасьцю ўладаў і іх адказнасьцю перад грамадзтвам. ...
25.11.2010 Урачыстасьці ў гонар сьв. Язафата ў Любліне ўзначаліў Апостальскі візітатар БГКЦ 28 лістапада 2010 г. у Любліне (Польшча) адслужана ўрачыстая Боская Літургія сьв. Яна Залатавуснага ў гонар сьвятамучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага, якую ўзначальваў Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт а. д-р Сяргей Гаек (MIC). ...
20.11.2010 Завяршылася штогадовая сустрэча ўсходніх каталіцкіх ярархаў Еўропы З 5 па 7 лістапада 2010 г. у Сафіі (Баўгарыя) адбылася штогадовая сустрэча ўсходніх каталіцкіх ярархаў Еўропы, якая таксама была адзначана сьвяткаваньнем юбілею 150-годдзя еднасьці Баўгарскай ўсходне-каталіцкай Царквы з Рымскай Апостальскай Сталіцай. ...
30.10.2010 У Празе пачынаюцца рэгулярныя беларускія набажэнствы З 26 верасьня 2010 году ў пражскай царкве сьвятых Кузьмы і Дзям’яна грэка-каталіцкі сьвятар айцец Андрэй Абламейка пачаў служыць рэгулярныя беларускія набажэнствы. ...
27.07.2010 Парафіяльны фэст у Лучаі У рыма-каталіцкай парафіі сьвятога Юды Тадэвуша, апостала, у м. Лучай пад Паставамі адбыліся парафіяльныя ўрачыстасьці ў гонар сьвятой Ганны, у якіх па запрашэньні гаспадароў бралі ўдзел і грэка-католікі. ...
21.07.2010 Грэка-католікі на фэсьце ў Гудагаі Берасьцейскія грэка-католікі 16-18 ліпеня 2010 году зьдзейсьнілі пілігрымку ў Гудагай (Астравецкі р-н), у санктуарыюм Маці Божай Гудагайскай, якім апякуюцца айцы кармяліты. ...
15.07.2010 Пешая пілігрымка ў памяць бласл. Марыяны Бярнацкай 13 ліпеня 2010 году вернікі гарадзенскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай разам з сваім душпастырам а. Андрэем Кратом зьдзейсьнілі пешую пілігрымку ў Навумавічы для ўшанаваньня памяці расстралянай там разам з іншымі вязьнямі нацыстаў блаславёнай мучаніцы Марыяны Бярнацкай, якая паходзіла з уніятаў Сапоцкінскага краю, якія пасьля скасаваньня Уніі засталіся вернымі Каталіцкай Царкве. ...
08.07.2010 Беларускі сьвятар з Бельгіі на закрыцьці Году сьвятарства Па запрашэньні Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў з нагоды завяршэньня Году сьвятарства, абвешчанага летась Сьвятым Айцом Бенядыктам XVI, парах беларускай грэка-каталіцкай парафіі сьвятога мучаніка Язафата і Ўваскрасеньня Хрыстовага сьвятар Ян Майсейчык зьдзейсьніў пяцідзённае паломніцтва ў Вечны Горад да магілаў сьвятых апосталаў Пятра і Паўла, сьвятога мучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага і сьвятаначальніка Міколы Цудатворцы, архібіскупа Міраў Лікійскіх, нятленныя мошчы якога спачываюць у італійскім горадзе Бары. ...
07.07.2010 У Браславе адбудуцца фотапленэр-рэкалекцыі Нашае жыцьцё напоўнена шматлікімі разнастайнымі падзеямі і многія з іх мы жадаем захаваць ня толькі ў сваёй памяці, але і ў фотаальбоме. У гэтай справе на дапамогу прыходзіць фотаапарат. З часам, аднак, можна зразумець, што фотаапарат — гэта ня толькі своеасаблівая прылада працы, але і сродак выяўленьня свайго “я”. ...