28.12.2012 Айцец Сяргей Стасевіч: У Лондане я знайшоў Беларусь, якую шукаў на радзіме Калі шэсьць гадоў таму Сяргея Стасевіча рукапаклалі на сьвятара Беларускай каталіцкай місіі ў Англіі, кіраўнік місіі айцец Аляксандар Надсан прызнаўся, што чакаў гэтай падзеі чвэрць стагоддзя. Размова журналіста "Тут і цяпер" Кастуся Лашкевіча з беларускім грэка-каталіцкім сьвятаром у Лондане а. Сяргеем Стасевічам. ...
24.12.2012 Вера айцоў Калядны зварот Апостальскага Візітатара для беларусаў-католікаў замежжа айца Аляксандра Надсана. ...
19.12.2012 Сустрэча расейскіх грэка-каталіцкіх сьвятароў 4-6 сьнежня 2012 году ў Пракоп’еўску і Новакузьнецку (Кемераўская вобласьць, Расея) адбылася штогадовая сустрэча духавенства расейскіх католікаў візантыйскага абраду Расеі. У ёй прынялі ўдзел біскуп-ардынарый Ёзаф Верт, а таксама сьвятары і манахіні, якія працуюць у грэка-каталіцкіх парафіях у Расеі, усяго больш за 20 чалавек. ...
18.12.2012 Маладыя брытанскія каталікі ведаюць Біблію лепш, чым старэйшае пакаленьне У Вялікабрытаніі на замову Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Англіі і Ўэльса і Біблійнага Таварыства было праведзена дасьледаваньне на веданьне Бібліі, паведамляе Independent Catholic News. Дасьледаваньне паказала, што маладыя ангельскія і ўэльскія каталікі сёньня лепш ведаюць Сьвятое Пісаньне, чым вернікі сярэдняга ўзросту і старэйшыя, а кожны пяты практыкуючы каталік чытае Біблію штодзень. ...
16.12.2012 Сьвятар БГКЦ: нехта хоча разгарнуць антыўніяцкую кампанію Сьвятар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, душпастыр парафіі сьвятога Язафата ў Лідзе а. Андрэй Буйніч пракаментаваў для інфармацыйнага агенцтва “Тэлеграф” падвышаную ў апошні час увагу з боку кіраўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы да “уніяцкага пытаньня”. ...
15.12.2012 Праваслаўны сьвятар: уніяты не ўяўляюць пагрозы праваслаўю Інфармацыйнае агенцтва “Тэлеграф” вырашыла пацікавіцца ў праваслаўнага сьвятара а. Аляксандра Шрамко адкуль сыходзіць крыніца антыўніяцкай кампаніі Беларускай Праваслаўнай Царквы апошняга часу. ...
11.12.2012 Архібіскуп Вены падзякаваў за дар уваскрасеньня Цэркваў-мучаніц XX стагоддзя 3 сьнежня 2012 году ў Вене, у старажытнай катэдры сьвятога Стэфана, вернікі і духавенства Ардынарыяту для каталікоў візантыйскага абраду ў Аўстрыі адзначылі сьвята свайго заступніка — хрысьціянскага першамучаніка. З нагоды сьвята кардынал Крыстаф Шэнбарн, Архібіскуп Вены і Ардынарый вернікаў візантыйскага абраду ў Аўстрыі, прыняў удзел ва ўрачыстай Боскай Літургіі, якую ўзначаліў украінскі грэка-каталіцкі сьвятар протаярэй Юры Каласа, протасінкел вернікаў візантыйскага абраду ў Аўстрыі, у саслужэньні з духавенствам ардынарыяту — паведамляе Дэпартамент інфармацыі УГКЦ. ...
09.12.2012 З Катэхізмам УГКЦ пазнаёміліся ярархі Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў На штогадовай сустрэчы ярархаў Каталіцкіх Цэркваў усходняга абраду (ССЕЕ), якая адбылася ў Заграбе (Харватыя) 22-25 лістапада 2012 году з нагоды 400-годдзя уніі Грэка-Каталіцкай Царквы Харватыі з Рымам, Вярхоўны Архібіскуп УГКЦ Сьвятаслаў Шаўчук прадставіў біскупам Катэхізм УГКЦ “Хрыстос — наша Пасха”, паведамляе Дэпартамент інфармацыі УГКЦ. ...
05.12.2012 Грэка-католікі ў Берасьці адзначылі сваё патранальнае сьвята ў гонар апостала Андрэя 30 лістапада Царква ўшаноўвае памяць сьв. апостала Андрэя Першапакліканага. З гэтай нагоды ў нядзелю, 2 сьнежня 2012 году, берасьцейская грэка-каталіцкая парафія сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя адзначыла сваё парафіяльнае сьвята ў гонар аднаго з сваіх патронаў, які зьяўляецца апекуном хрысьціянскага Ўсходу. ...
29.11.2012 Каталіцка-праваслаўны дыялог: праблема біскупа Рыму У Парыжы 20-21 лістапада 2012 году адбылося пасяджэньне Каарданацыйнага камітэту Міжнароднай зьмешанай камісіі па справах праваслаўна-каталіцкага тэалагічнага дыялогу. Нарады праходзілі ў будынку Гальскай мітраполіі Канстанцінопальскага Патрыярхату. ...
27.11.2012 Апостальскі нунцый у Берасьці сустрэўся з грэка-католікамі 24 лістапада 2012 году Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці падчас свайго візіту ў Берасьце з нагоды 600-годдзя заснаваньня рыма-каталіцкай парафіі ў горадзе сустрэўся з берасьцейскімі грэка-католікамі. ...
22.11.2012 У Харватыі адбываецца сустрэча ўсходніх каталіцкіх ярархаў У сталіцы Харватыі Заграбе 22 лістапада 2012 году распачалася Сустрэча ярархаў Каталіцкіх Цэркваў усходніх абрадаў. Мерапрыемства прымеркавана да ўрачыстасьцяў з нагоды 400-годдзя уніі Грэка-Каталіцкай Царквы ў Харватыі з Рымам. ...
21.11.2012 Крызіс веры ў сьвеце вымагае супольнага сьведчаньня хрысьціянаў “На экуменічным шляху нельга спыняцца на палове дарогі, прымаючы існуючыя супярэчлівыя асаблівасьці як нешта нармальнае ці лепшае з таго, што можна дасягнуць”, — з такімі словамі зьвярнуўся Бенядыкт XVI да ўдзельнікаў пленарнага пасяджэньня Папскай Рады па спрыяньні хрысьціянскай еднасьці — паведамляе Ватыканскае радыё. ...