03.12.2021 Візіт Папы на Кіпр і ў Грэцыю – крок у дыялогу любові Візіт Папы Рымскага на Кіпр і ў Грэцыю стане важным крокам на шляху «дыялогу любові» з Праваслаўнымі Цэрквамі. Такое меркаваньне выказаў старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, кардынал Курт Кох. ...
01.12.2021 Папа Патрыярху Барталамею I: мы ўмацоўваем глыбокую сувязь, якая ўжо нас яднае Як інфармуе Vatican News, у сёлетнім традыцыйным пасланьні Канстанцінопальскаму патрыярху з нагоды сьвята апостала Андрэя Першапакліканага, брата сьвятога Пятра, Папа Рымскі Францішак адзначыў, што іх супольная адказнасьць перад абліччам сучасных выклікаў вынікае з іх агульнай веры. ...
26.11.2021 Апостал Андрэй — сьвяты апякун хрысьціянскага братэрства З 21 лістапада ў грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі пачалася душпастырская навэнна перад сьвятам Апостала Андрэя Першапакліканага — асаблівага апекуна і заступніка Ўсходняй (Візантыйскай) Царквы, якога шануюць хрысьціяне як на Ўсходзе, так і на Захадзе. ...
20.11.2021 425-годдзе Берасьцейскай Уніі: урачыстасьці ў Віцебску, Полацку і Магілёве Сьвяткаванне 425-годдзя Берасьцейскай царкоўнай Уніі — аднаўленьня поўнай еднасьці (сулучнасьці) Усходняй Царквы на беларускіх і ўкраінскіх землях з Рымскім Апостальскім Пасадам — гэта ўспамін і асэнсаваньне 425 гадовага шляху, на працягу якога грэка-католікі і рыма-католікі сумесна абвяшчалі Хрыстовае Евангельле. ...
26.10.2021 Папа абмеркаваў праблему міграцыі з Прэзідэнтам Германіі Праблема міграцыі, міжнародныя канфлікты і важнасьць шматбаковага падыходу для пошуку іх вырашэньня абмяркоўваліся падчас візіту ў Ватыкан Федэральнага Прэзідэнта Германіі — паведамляе Vatican News. ...
24.10.2021 Выстава ў Берасьці «Унія на Палесьсі. Грэка-каталіцкія місіянеры, прапаведнікі і вызнаўцы веры ХХ ст.» Адмыслова да 425-х угодкаў Берасьцейскай царкоўнай Уніі мастачка з Берасьця Ганна Цімашук стварыла шэраг мастацкіх партрэтаў выдатных постацяў Грэка-Каталіцкай Царквы, якія аддана служылі і прапаведавалі на Заходнім Палесьсі ў міжваенны час і пазьней працягвалі жыцьцё Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы на эміграцыі. ...
21.10.2021 Д-р Алег Турый, дырэктар Інстытуту гісторыі Царквы пра Берасьцейскую унію «Без сумневу, Берасьцейская унія зьяўляецца адной з найбольш контраверсійных старонак у нашай царкоўнай і палітычнай гісторыі, і зьвязана гэта з пераломам і зьменамі, якія адбыліся ў духоўным і грамадзкім жыцьці ўкраінцаў і беларусаў у XVI—XVII стагоддзях. Яе наступствы былі доўгатрывалымі і ўплываюць на сёньняшні дзень. /.../ У (пост)савецкай гістарыяграфіі, а таксама ў навуковападобнай прапагандзе /.../ захоўваецца шэраг стэрэатыпаў адносна Берасьцейскай уніі, у прыватнасьці, уяўленьне пра яе як пра падзею, наступствам якой стала стварэньне новай Царквы», — лічыць дырэктар Інстытуту гісторыі Царквы і прарэктар па зьнешніх сувязях Украінскага каталіцкага ўніверсітэту ў Львове д-р Алег Турый. ...
16.10.2021 Віншаваньне Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі з нагоды 425-годдзя Берасьцейскай Уніі 16 кастрычніка 2021 году Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч накіраваў ад імя каталіцкіх біскупаў Беларусі віншавальны ліст Апостальскаму візітатару для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыту Сяргею Гаеку, у якім павіншаваў беларускіх грэка-католікаў з 425-годдзем Берасьцейскай царкоўнай Уніі. ...
07.09.2021 У Будапешце пачалася сустрэча ярархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы З 4 па 8 верасьня 2021 году ў сталіцы Венгрыі будзе праходзіць штогадовая Сустрэча ярархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы (Conventus Hierarcharum Orientalium Catholicorum Europae — CHOCE). Тэма сёлетняй сустрэчы ўсходніх каталіцкіх біскупаў Еўропы — «Еўхарыстыя і сінадальнасьць». ...
09.08.2021 У Лондане адзначылі 95-ыя ўгодкі з дня нараджэньня а. Аляксандра Надсана 8 жніўня 2021 году былы Апостальскі нунцый у Беларусі архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці (цяпер — Апостальскі нунцый у Вялікабрытаніі) наведаў беларускую грэка-каталіцкую царкву ў Лондане — паведамляе тэлеграм-канал «Хрысьціянская візія». ...
23.07.2021 Сусьветны дзень дзядуль, бабуль і пажылых людзей Гэты Дзень будзе адзначацца штогод у чацьвёртую нядзелю ліпеня ў непасрэднай блізкасьці да літургічнага ўспаміну сьвятых Яўхіма і Ганны, дзядулі і бабулі Ісуса — паведамляе Vatican News. ...
10.07.2021 Папа Рымскі скіраваў пасланьне да Сірыйска-Малабарскай Царквы Апостальская Сталіца апублікавала ліст Папы Францішка да біскупаў, духавенства, богапасьвячаных асобаў і сьвецкіх вернікаў Сірыйска-Малабарскай Царквы з нагоды зацьверджаньня ёю новага ўніфікаванага службоўніка для адпраўленьня ўрачыстай формы еўхарыстычнай багаслужбы — паведамляе Vatican News. ...
04.07.2021 Біскуп Алег Буткевіч: молімся, каб Беларусь стала краінай для годнага жыцьця На Будслаўскім фэсьце 2 ліпеня 2021 году сьв. Імшу апоўначы, якой папярэднічала шматлюдная ўрачыстая працэсія з сьвечкамі, узначаліў старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч — паведамляе Catholic.by. ...